Пра навуку, раддом, крэдыты, “Еўраопт” …

У рамках адзінага Дня інфармавання прайшлі сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі Маларыцкай раённай гімназіі, Радзежскай СШ, Замшанскага д/с-БШ, Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы, чыгуначнай станцыІ “Маларыта”, а таксама з жыхарамі вёсак Асавая і Багуслаўка.
Інфармацыйна-пра­па­гандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні рай­­выканкама Мікалая Шума пабывала ў раённай гімназіі. Мікалай Мікалаевіч ва ўступным слове сказаў, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2017 год аб’яўлены Годам навукі з мэтай павышэння статуса вучонага і ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краі­ны, стварэння спрыяльных умоў для захавання яе навуковага патэнцыялу, фар­міравання міжнароднага іміджу Рэспублікі Беларусь як краіны з высокім узроўненм інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. Стар­шыня райвыканкама адзначыў, што ў сучасных умовах, калі большасць інду­стрыяльна развітых краін пераходзіць на інавацыйную мадэль развіцця эканомікі, гарантыяй паспяховага развіцця краіны і рэгіёна з’яўляюцца ўкладанні ў навуку і інавацыі. Навуковая і інавацыйная накіраванасць развіцця Беларусі базіруецца на айчынных навуковых распрацоўках, якія ства­раюцца ў навуковых арганізацыях і цэнтрах. Універсітэты сёння сталі ключавымі цэнтрамі навуковага і інавацыйнага развіцця краіны.

— Да навуковай дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў сёння прад’яўлены асобыя патрабаванні, — гаварыла Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама. – Яна павінна забяспечыць вырашэнне жыццёва важных для развіцця эканомікі, грамадства задач і на гэтай аснове рыхтаваць сучасных кваліфікаваных спецыялістаў. Сапраўдныя веды і творчыя здольнасці чалавека заўсёды высока цанілі ў нашым грамадстве. Яны спрадвеку з’яўляліся і з’яўляюцца крытэрыем прафесіяналізму і майстэрства, бо ад інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі залежаць сацыяльна-эканамічны дабрабыт, навукова-тэхнічны і духоўны прагрэс краіны. Сёння Рэспубліка Беларусь мае патрэбу ў здольных і энергічных людзях. Запланаванае могуць рэалізаваць толькі тыя, хто генерыруе новыя ідэі і ўвасабляе іх у жыццё.
Будучае нашай краіны закладваецца, падрастае ва ўстановах адукацыі раёна. Для таго, каб гэта было паспяховым, дзяржава робіць многае. Педагагічныя калектывы імкнуцца забяспечыць якасць ведаў вучняў, развіццё іх творчых, інтэлектуальных, спартыўных здольнасцей. Адукацыйныя запыты вучняў рэалізоўваюцца праз арганізацыю работы факультатываў розных накірункаў, рэсурсных цэнтраў, міжшкольных факультатываў па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд і цэнтралізаванага тэсціравання, спартыўных секцый, гурткоў, клубаў, праз супрацоўніцтва з кафедрамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, работу навуковых таварыстваў, правядзенне раённых навукова-даследчых канферэнцый “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”, удзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучыню” і рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару…
Таццяна Міхайлаўна Лаўрэенка таксама расказала пра навуковы патэнцыял Брэстчыны, вышэйшыя навучальныя ўстановы рэгіёна.
Падчас дня інфармавання педагогі раённай гімназіі задавалі пытанні. Іх, напрыклад, цікавілі змяненні, якія плануе ўнесці ў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі Міністэрства адукацыі (у класах па 30 вучняў; у школу з 5 гадоў, цяпер у бацькоў не будзе нараканняў на тое, што першакласнікам можа стаць толькі той, каму на пачатак навучальнага года ўжо 6 гадоў або спаўняецца да 30 верасня; замест трох тэстаў у час цэнтралізаванага тэсціравання можна будзе здаваць чатыры; сертыфікаты тэстаў будуць дзейнічаць не адзін год, а два), рэйтынгавая сістэма ўдзелу ў трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Педагогі раённай гімназіі таксама закранулі пытанні аб аднаўленні крэдытавання маладых забудоўшчыкаў, адкрыцці ў райцэнтры радзільнага дома і магазіна кампаніі “Еўраопт”, аб падатку на дармаедства і інш.
На ўсе пастаўленыя пытанні былі дадзены адказы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: падчас Дня інфармавання ў раённай гімназіі.

Опубликовано ГЧ № 7 от 25.01.17 г.

 

Добавить комментарий


Xiaomi Mi6 купить

ковролин выставочный купить

online apotheke testsieger
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!