Дабрачынная скарбонка Чырвонага Крыжа

Змешчаны на скарбонцы са знакам Чырвонага Крыжа заклік “Унясі свой уклад у справу міласэрнасці” натхняе многіх наведвальнікаў цэнтральнай раённай аптэкі, а менавіта тут ужо не першы год знаходзіцца дабрачынная скарбонка, адкрыць свой кашалёк і пакінуць ахвяраванні на аказанне дапамогі тым людзям, каму яна вельмі патрэбна.
Сродкі, якія пакідаюць неабыякавыя маларытчане ў скарбонцы, у рамках рэспубліканскай кампаніі “Клопат” ідуць на падтрымку адзінокіх, састарэлых і цяжкахворых людзей. Сёлета раённая арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа запланавала, як адзначыла яе старшыня Любоў Седляр, шмат дабрачынных акцый, на якія будуць выкарыстоўвацца і тыя грошы, што сабраны з дапамогай скарбонак для ахвяраванняў. У чарговы раз адкрыўшы скарбонку і падлічыўшы грошы, якія былі пакінуты ў ёй, прадстаўнікі арганізацыі Чырвонага Крыжа пераканаліся, што ў нашым грамадстве нямала неабыякавых людзей.
У скарбонцы Чырвонага Крыжа, якая і далей будзе знаходзіцца ў фае цэнтральнай аптэкі, можа пакінуць свае ахвяраванні на добрыя справы кожны. Галоўнае — разумець, што дапамога малой не бывае.
Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: сродкі са скарбонкі Чырвонага Крыжа ідуць на справы дабрачыннасці.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 7 от 25.01.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.