У Мінск — за перамогай

Маладзёжны цэнтр “Рыта”, які створаны пры Маларыцкім аддзяленні ГА “Беларускі дабрачынны фонд “Дзецям Чарнобыля”, запрошаны прыняць удзел у рэспублікім  фестывалі-конкурсе “Моладзь. Еўропа. Будучыня”. Мерапрыемства пройдзе ў Мінску ў аздараўленчым комплексе “Спадарожнік”. МЦ “Рыта” будзе прадстаўляць Брэсцкую вобласць на юбілейным, дзесятым па ліку, маладзёжным творчым спаборніцтве. На суд журы будзе прадстаўлена праграма, асноўная мэта якой – стварэнне пазітыўнага вобразу Беларусі ў маштабах Еўропы. Між  іншым, у 2003, 2004 і 2006 гадах маладзёжны цэнтр “Рыта” ўздымаўся на першую прыступку пашаны. Ці пад сілу гэта сёлета?
-Я думаю, што магчыма, хоць і цяжка канкурыраваць з іншымі ўдзельнікамі, — сцвярджае Святлана Хальпукова, кіраўнік аддзялення, настаўніца раённай гімназіі. – У нас добры патэнцыял. Каманду нашу лічу прафесійнай і вопытнай. Сёння яна складаецца з вучняў 9-11 класаў раённай гімназіі. Гэта – Мікіта Сацюк, Барыс Шугала, Дзмітрый Засухін, Яўген Салавей, Марыя Чахоніна, Настасся Асташэвіч, Арцём Саўчук і Аляксей Пасевіч. Адным з генератараў ідэй, натхняльнікам з’яўляецца Ірына Сацюк, настаўніца раённай гімназіі. А нядаўна ў актавай зале гімназіі для вучняў і настаўнікаў мы прэзентавалі сваю конкурсную праграму, з якой выступім на мінскай сцэне.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда маладзёжнага цэнтра “Рыта” марыць пра яшчэ адну перамогу.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.ukrterminal.kiev.ua

best-cooler.reviews/category/cooler-shock/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!