Бонусы ад “Бархата”

Калі мы гаворым пра такую сацыяльную групу грамадства, як пенсіянеры, то разумеем, што размова ідзе пра адзін з самых неабароненых слаёў насельніцтва. З мэтай падтрымкі гэтага сегмента насельніцтва ААТ “ААБ Беларусбанк” распрацаваў і ўкараніў асобую сістэму бонусаў і скідак, атрымліваемых пенсіянерамі пры правядзенні аперацый плацёжнай карткай, а таксама пры атрыманні асобамі пенсійнага ўзросту іншых банкаўскіх паслуг. Льготы і бонусы прадастаўляе сваім удзельнікам клуб “Бархат”.

Ён з’яўляецца новай прапановай ААТ “ААБ Беларусбанк” для пенсіянераў альбо асоб, якія маюць права на атрыманне пенсійных выплат, вядуць актыўны лад жыцця, цэняць свой час і ўмеюць лічыць уласныя грошы. Для ўступлення ў клуб “Бархат” неабходна звярнуцца ў любую ўстанову банка і аформіць плацёжную картку міжнароднага ўзору “Белкарт-Прэміум-Маэстра” з тэрмінам дзеяння 3 гады, на якую будуць залічваць пенсійныя выплаты. Кліент нашага банка атрымае шэраг пераваг і бонусаў, сярод якіх: бясплатная паслуга “SMS-апавяшчэнне” аб прыходных аперацыях па картцы (напрыклад, пры паступленні пенсіі на рахунак); бясплатная рэгістрацыя ў сістэме “Інтэрнэт-банкінг”, якая дазваляе самастойна аплачваць плацяжы, пераводзіць грашовыя сродкі, папаўняць укладны рахунак, аплачваць крэдыты і многае іншае, а таксама дазваляе самастойна кантраляваць стан сваіх банкаўскіх рахункаў і мець электронны архіў выкананых плацяжоў і аперацый; вяртанне грашовых сродкаў на рахунак да 50 рублёў у месяц ад сумы расходу ў рамках праграмы “Ваш бонус”, разлік якога і залічэнне на рахунак кліента выконваюцца ў апошні рабочы дзень месяца. Бонус прадастаўляецца ў выпадку, калі ўдзельнік клуба “Бархат” разлічваецца па картцы ў аптэках і іншых медыцынскіх установах, за выключэннем аплаты паслуг у ветэрынарных клініках і ўстановах “Оптыка”, у памеры да 5% ад сумы расходных аперацый па плацёжнай картцы; у буйных сеткавых арганізацыях гандлю і сервісу (“Еўраопт”, “Белмаркет”, “Прастор”, “Карона”, “Рублёўскі” і інш.), у памеры да 3% ад сумы расходных аперацый па плацёжнай картцы. Бонус можна таксама атрымаць, аплачваючы паслугі ў сістэме “ЕРИП” з дапамогай інфакіёска, інтэрнэт-банкінга, мабільнага банкінга, у памеры 1% ад сумы расходных аперацый.
Акрамя гэтых бонусаў, удзельнікі клуба “Бархат” могуць аформіць на сваё імя спажывецкі крэдыт “Час жыць” тэрмінам да 3 гадоў па стаўцы, зніжанай на 3% ад дзеючай на момант афармлення. Цяпер памер працэнтнай стаўкі па крэдыту складае 16% гадавых. Таксама ўдзельнікам клуба “Бархат” банк прадастаўляе бонус у выглядзе павышанай на 1% стаўкі па ўкладу “Класік безадзыўны да года” тэрмінам захоўвання 9 месяцаў (16% гадавых), з бясплатным афармленнем у банку даверанасці і завяшчальных распараджэнняў па гэтым укладзе і бясплатным SMS-апавяшчэннем пра тэрмін заканчэння дзеяння ўкладу.
І яшчэ адзін бонус для ўдзельнікаў клуба “Бархат” прадастаўляе ААТ “ААБ Беларусбанк”. Гэта афармленне дагавора страхавання ад траўм “Экспрэс” і добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў са скідкай пры ўплаце страхавога ўзносу ў 15%.
Банк распрацаваў сучасную сістэму, накіраваную на падтрымку, абарону, эканомію часу і сіл пенсіянераў. Цяпер толькі вам вырашаць, ці ісці ў нагу з часам, выкарыстоўваючы прадастаўлены шанц.

Ірына ГЛУШЧЫК, загадчык сектара продажу рознічных банкаўскіх пра­дуктаў і паслуг аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ 120 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

НА ЗДЫМКУ: Ірына ГЛУШЧЫК.

Опубликовано ГЧ № 7 от 25.01.17 г.

Добавить комментарий


www.dekorde.com

http://np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!