Маларыцкія ўсёведы

Паважаныя чытачы!
Сёння мы падводзім вынікі конкурсу
“Што? Дзе? Калі?”

На працягу амаль 7 месяцаў раённая газета “” разам з Леанідам Лук’янчуком, настаўнікам тэхнічнай працы раённай гімназіі, праводзіла сярод жыхароў Маларытчыны конкурс “Што? Дзе? Калі?” Пераможцы вызначаліся па выніках 5 тураў (100 пытаннях).
-Напачатку інтэле­к­туаль­нага спаборніцтва ўдзельнікаў было шмат, — гаворыць Леанід Ксе­нафонтавіч, адзін з іні­цыятараў і арганізатараў конкурсу, які прысвяціў ўжо не адзін год свайго жыцця інтэлектуальным гульням. – Аднак пазней тых, хто дасылаў адказы, станавілася ўсё менш і менш. Да фіналу дайшлі самыя мэтанакіраваныя і інтэлектуальна падкаваныя знатакі. Асаблівасць гэтага конкурсу заключалася ў тым, што ў ім на роўных і сумленна маглі змагацца ўсе, незалежна ад узросту, прафесіі, статусу. Галоўная мэта спаборніцтва – гэта ўдасканальванне навыкаў працы з кні­га­мі, энцыклапедыямі, інтэр­нэтам… Шукаць адказы на пытанні можна было ўсёй сям’ёй, установай адукацыі, прадпрыемствам, арганізацыяй, з сябрамі.
Лідарамі сярод знатакоў Маларытчыны пасля пяці тураў сталі: Ала Сяргееўна Чуль (І выніковае месца, 98 балаў), Валянціна Аляксандраўна Скрыпчанка – (ІІ месца, 81 бал), Лізавета Уладзіміраўна Саўчук (ІІІ месца, 75 балаў). У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі: Анатоль Герасімавіч Клюнчык (IV месца, 67 балаў), Алег Пятровіч Трафімук – (V месца, 65 балаў). Пераможцы, якія занялі І-ІІІ месцы, хутка атрымаюць свае заслужаныя ўзнагароды. Усім астатнім, хто не трапіў у лік пераможцаў, мы выказваем шчырую падзяку за ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве.
-Магчыма, — гаворыць Леанід Лук’янчук, — з ліку пераможцаў будзе створана каманда знатакоў Маларытчыны, якая зможа прыняць удзел у гульнях інтэлектуалаў Брэсцкай вобласці ці рэспублікі.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Леанід Лук’янчук і пераможцы конкурсу “Што? Дзе? Калі?”: Ала Чуль, Лізавета Саўчук і Валянціна Скрыпчанка.
Фота аўтара.
* * *
Адказы на пытанні
V тура конкурсу
“Што? Дзе? Калі?”
1. Мышь и як.
2. Кобра.
3. Нептуна (Посейдона)
4. Царь-пушка.
5. Чистка зубов.
6. Великого лондонского пожара.
7. Агата Кристи.
8. Клио либо любая из муз.
9. Железная дорога.
10. Прянику.
11. Крест.
12. Винни-Пух.
13. Литва.
14. Сизиф.
15. Молоко.
16. Глухари.
17. Фен.
18. Флюгер.
19. Близнецы.
20. Отпечатки пальцев.
Опубликовано Гч № 7 от 25.01.17г .

Добавить комментарий


https://topobzor.info

https://apach.com.ua

читать дальше chemtest.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!