Едзем у санаторый

У 2016 годзе за кошт сродкаў дзяр­жаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў раёне аздароўлена 114 чалавек, у тым ліку 64 – дзеці і падлеткі працуючых бацькоў.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту санаторна-курортнае лячэнне атрымалі 28 непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў, якія атрымліваюць пенсію па лініі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, з іх 12 – інваліды І і ІІ груп і 1 інвалід дзяцінства Вялікай Айчыннай вайны, 5 чалавек, што суправаджалі інвалідаў І групы; 1 пенсіянер сілавых структур; 6 дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў з суправаджэннем, з якіх 1 дзіця – з ліку тых, хто пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
З мэтай павышэння эфектыўнасці работы Маларыцкага аддзела аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння ў плане максімальна магчымага ахопу насельніцтва, якое падлягае санаторна-курортнаму лячэнню па медыцынскіх паказаннях, хацелася б напомніць пра правілы падачы дакументаў.
Ветэраны працы – пенсіянеры Міністэрства працы і сілавых структур – па пытаннях накіравання іх на санаторнае лячэнне павінны звярнуцца з пісьмовай заявай да галоўнага спецыяліста аддзела па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, прыклаўшы медыцынскую даведку аб стане здароўя ад участковага ўрача. Санаторная пуцёўка па профілю захворвання выдаецца непрацуючаму пенсіянеру ў чарговым парадку на ўмовах частковай аплаты за пуцёўку з разліку яго сярэднямесячнага даходу за 12 папярэдніх месяцаў да сярэдняга заробку па рэспубліцы. Частковая даплата за пуцёўку пенсіянерамі раёна ў большасці сваёй складае 15% у перыяд з 1 лістапада па 30 красавіка, а з 1 мая па 31 кастрычніка – 20% ад цаны пуцёвак.
Непрацуючыя інваліды І і ІІ груп могуць атрымаць санаторнае лячэнне 1 раз у 2 гады бясплатна пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і пуцёвак. Пры гэтым, разам з медыцынскай даведкай аб стане здароўя неабходна прад’явіць пасведчанне, што пацвярджае льготу. Непрацуючыя інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны атрымліваюць бясплатнае пазачарговае санаторна-курортнае лячэнне 1 раз у год пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў.
Дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў атрымліваюць бясплатнае санаторнае лячэнне 1 раз у год з суправа­джэннем, калі гэта будзе аформлена медыцынскай даведкай раённай паліклінікі. Заяву галоўнаму спецыялісту аддзела па аздараўленні падаюць бацькі, прадастаўляючы медыцынскую даведку, пасведчанне аб інваліднасці, пашпарт.
Студэнты і навучэнцы, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэдне-спецыяльную ці вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання, маюць права на санаторнае лячэнне з даплатай 15% кошту пуцёўкі і звяртаюцца для яе атрымання ў камісію па месцы вучобы.
Асобы, што падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню, для атрымання санаторна-курортнага лячэння звяртаюцца ў камісіі па аздараўленні па месцы працы з пісьмовай заявай і медыцынскай даведкай. Частковая даплата за пуцёўку ўносіцца да ад’езду чалавека ў санаторый на лячэнне, а яе памер залежыць ад даходаў канкрэтнага работніка за папярэднія 12 месяцаў.
Для атрымання санаторна-курортнага лячэння для дзяцей-школьнікаў адзін з працуючых бацькоў звяртаецца ў камісію па месцы сваёй работы з пісьмовай заявай і медыцынскай даведкай на дзіця. Дзіцячыя санаторыі прымаюць на лячэнне круглы год і забяспечваюць школьнае навучанне. Пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі выдаюць бясплатна.
Па пытаннях аздараўлення трэба звяртацца ў раённы аддзел па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па панядзелках, серадах і пятніцах з 8.30 да 12.30, па аўторках і чацвяргах – з 13.30 да 17.30. Тэл. 2-11-66.
Віталь ЖЫГАЛАЎ, галоўны спецыяліст раённага аддзела па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

Опубликовано ГЧ № 7 от 25.01.17 г.

 

Добавить комментарий


http://www.best-cooler.reviews

https://citroen.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!