ДЗЕД МАРОЗ І СНЯГУРКА ПАКАРЫЛІ ЖУРЫ

На календары першыя дні снежня, але пануе ўжо атмасфера прадчування Новага года. А які Новы год без Дзеда Мароза і Снягуркі? Між іншым, галоўным персанажам навагодніх свят у лістападзе давялося трымаць адказны экзамен – пазмагацца за права ўдзелу ў аглядзе-конкурсе Дзедаў Марозаў і Снягурак “Елка-Фэст -2010” спачатку ў раёне, потым у вобласці.
Лепшымі ў раёне сярод святочных дзядуляў і ўнучак, у конкурсе сярод педагогаў і выхавальнікаў,  былі вызначаны дзве пары Дзедаў Марозаў і Снягурак, у ролі якіх выступалі Наталля Хатынюк і Вікторыя Нікалаюк з СШ № 1, і Ала Шабогіна і Віктар Галавій з Цэнтра пазашкольнай работы. Яны і прадстаўлялі раён на занальным абласным конкурсе “Елка-Фэст-2010”. У фінал выйшла толькі адна пара. Дзед Мароз, Віктар Галавій, і Снягурка, Ала Шабогіна, сталі ўдзельнікамі гала-канцэрта, які адбыўся ў Брэсце 30 лістапада. Прадэманстраваўшы ў дэфіле цудоўныя касцюмы, зацікавіўшы ўсіх арыгінальным сюжэтам гульнёвай праграмы і здзівіўшы ў творчым конкурсе цудоўным выкананнем пад гукі гітарнай струны песні ў рытме танга, якая плаўна перайшла ў танец Дзеда Мароза і Снягуркі, пара  галоўных навагодніх персанажаў з Маларыты пакарыла журы і заняла прызавое другое месца. Разам з навагоднімі парамі з Пінска і Баранавічаў, маларыцкі святочны Дзядуля  Мароз і яго ўнучка Снягурка адправяцца 14 снежня пакараць сталічную сцэну “Елка-Фэсту”, каб яшчэ раз даказаць, што яны лепшыя. Застаецца пажадаць ім поспехаў!
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час фіналу абласнога  конкурсу “Елка-Фэст-2010”.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.exstraeconom.kiev.ua

kokun.net/offers/cialis-kaufen--2

www.profshina.kiev.ua