Дзень беларускай навукі

Год навукі павінен стаць знакавым і па-са­праўднаму пераломным

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і педагагічным работнікам.
Навуку часта параўноўваюць з акіянам — стыхіяй, якая ў многім нязведаная, але адкрывае перад чалавекам тысячы магчымасцей. «І сапраўды, у бурлівым патоку пошуку і адкрыццяў пераможцам стане толькі той, хто, смела выходзячы за межы стандартнага, ідзе новымі сцежкамі і шляхамі. Толькі паставіўшы перад сабой высокую, магчыма, невыканальную мэту, можна наблізіцца да чагосьці сапраўды важнага», — перакананы Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што менавіта такія мэты ставяць перад сабой сапраўдныя вучоныя, у тым ліку і людзі, якія сабраліся ў гэтай зале.
Сёння ў вучоных сапраўды ўрачысты дзень і незвычайная падзея — уручэнне дыплома доктара або атэстата прафесара. Паводле слоў Прэзідэнта, цырымонія мае асаблівую значнасць для Беларусі. «Яна фактычна адкрывае аб’яўлены ў краіне Год навукі. Год, які павінен стаць для гэтай сферы знакавым і па-сапраўднаму пераломным. Размова ідзе не аб нейкіх маштабных мерапрыемствах або новых адкрыццях. Усё гэта, вядома, істотна. Але што больш важна — у гэты год мы павінны надаць галіне новае гучанне, якасна абнавіць яе структуру», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА.

Добавить комментарий


http://pharmacy24.com.ua

http://oncesearch.com

http://www.farm-pump-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!