Першае месца на “ТэхнаЁлцы”

Сяргей Дзем’янюк вучыцца на 3 курсе Маларыцкага пра­фесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вы­твор­часці. Юнак набывае пра­фесіі вадзіцеля катэгорыі “С”, трактарыста і зваршчыка. У вольны час ён захапляецца боксам, гандболам, прымае актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, добра спявае, захапляецца тэхнічнай творчасцю.
Нядаўна Сяргей прыняў удзел у рэспубліканскім конкурсе “ТэхнаЁлка”. Спаборніцтва праводзіла Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. Асноўная яго мэта – выяўленне і пад­трымка таленавітай і адоранай моладзі, прапаганда навукова-тэхнічнай творчасці і актывізацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах тэхнічнага профілю. Не так даўно былі падведзены вынікі творчага конкурсу. У намінацыі “Навагодняя гірлянда” работа Сяргея Дзем’янюка трапіла ў фінал. Кампетэнтнае журы яе прызнала адной з лепшых.
— Навагоднюю гірлянду я рабіў пад кіраўніцтвам сваёй мамы — Надзеі Міхайлаўны Дзем’янюк, педагога-арганізатара нашага ліцэя, — кажа Сяргей. – Ідэя “выспявала” некалькі дзён, а затым пачалося яе рэальнае ажыццяўленне…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Сяргей Дзем’янюк.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 9 от 1.02.17 г.

Добавить комментарий


оборудование для полива

купить аккумулятор в Кременчуге

http://medicaments-24.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!