Тэхналогіі вялікіх магчымасцей

Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне ўсё больш рашуча ўваходзіць у наша жыццё. І на самой справе, навошта ісці ў банк, калі сучасныя тэхналогіі дазваляюць павысіць даступнасць фінансавых паслуг і інструментаў, калі банк прадастаўляе магчымасць розных каналаў тэлекамунікацый. У якасці такіх могуць быць выкарыстаны тэлефонная і мабільная сувязь, сувязь пры дапамозе сетак – лакальных ці інтэрнэт, тэхнічныя ўстройствы банкаматаў і інфакіёскаў. Словам, рабіць візіт у банк зусім не абавязкова.

Можна проста скарыстацца перавагай сучасных банкаўскіх інавацый. Плацёжныя карткі трывала ўвайшлі ў наша жыццё. Цяпер цяжка ўявіць чалавека, які б не карыстаўся плацёжнай пластыкавай карткай. У аддзяленні банка вы можаце аформіць плацёжную картку і падключыць паслугі інтэрнэт- і мабільнага банкінгу, якія з’яўляюцца асноўнымі інструментамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. З дапамогай гэтых сервісаў можна выканаць стандартныя банкаўскія аперацыі праз сетку інтэрнэт, камунальныя плацяжы, плацяжы за паслугі сувязі, аплаціць рахункі за тавары. Праўда, з адной умовай: патрэбны доступ у інтэрнэт, што ўсё больш актыўна ўваходзіць у наша жыццё. Інтэрнэт-банкінг дазваляе размясціць дэпазіты, атрымаць крэдыты, набыць аблігацыі, не наведваючы банк.
Перавагі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання бясспрэчныя: гэта і эканомія часу, і максімальная даступнасць, і невысокі кошт эксплуатацыі інтэрнэт-сістэмы, і высокі ўзровень абароны.
Але бывае такая сітуацыя, калі на картцы няма грошай, і для таго, каб зрабіць неабходны плацеж, неабходна ісці ў банкі і там плаціць у касе. Аднак развіццё новых тэхналогій дазваляе і там вырашыць гэтую праблему.
У аддзяленні № 120/24, што знаходзіцца ў Маларыце па вул. Школьнай, 5а ёсць інфакіёск з функцыяй “CASH IN”, інакш кажучы, з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў. Гэта значыць, у кліентаў з’явіўся яшчэ адзін памочнік, каб паскорыць і зрабіць больш зручнымі банкаўскія аперацыі.
Давайце вызначымся, пры ажыццяўленні якіх аперацый гэты інфакіёск стане вам верным памочнікам. Выкарыстоўваючы яго, можна ажыццяўляць плацяжы не толькі з дапамогай плацёжнай карткі, але і наяўнымі грашыма, а таксама заплаціць за любыя паслугі і зрабіць грашовыя пераводы. Для зручнасці кліентаў у меню “Папулярныя плацяжы” асобна выдзелены плацяжы, якія найбольш запатрабаваныя.
Прапаноўваем вам разгледзець алгарытмы дзеянняў пры выкананні найбольш запатрабаваных аперацый:
Як заплаціць наяўнымі на карысць аператараў сотавай сувязі?
Для гэтага неабходна на экране выбраць меню “плацяжы наяўнымі”, азнаёміцца з умовамі публічнай аферты, націснуць на кнопку “зго­дзен”, выбраць патрэбнага аператара сотавай сувязі “МТС”, “Velcom”, “Лайф” і г.д., націснуць на кнопку “далей”, увесці нумар тэлефона з кодам “далей”, напісаць прозвішча, імя і імя па бацьку, націснуць «далей», націснуць на экране “ўнесці грошы”. Калі інфакіёск забярэ купюры, націснуць “залічыць” і ўзяць чэк. Калі ў вас адна купюра і вы хочаце пакласці грошы на два нумары, для гэтага неабходна пасля таго, як інфакіёск забярэ купюру, націснуць “залічыць”, затым націснуць кнопку “раздзяліць і ўвесці патрэбную суму”, а затым націснуць кнопку “далей” і ўзяць чэк. А пасля працягваць аперацыю і такім жа чынам пакласці грошы на другі нумар.
Як заплаціць наяўнымі грашыма паслугі BYFLY?
Для гэтага неабходна выбраць “плацяжы наяўнымі”, азнаёміцца з умовамі аферты, націснуць клавішу “зго­дзен”, выбраць папулярныя плацяжы, «далей», інтэрнэт «далей» увесці свой асабовы рахунак, «далей», унесці грошы, націснуць «залічыць» і ўзяць чэк.
Як папоўніць наяўнымі грашыма сваю плацёжную картку?
Устаўляем сваю карту ў інфакіёск, набіраем пін-код, выбіраем аперацыю “папаўненне рахунку”, уносім грошы. Пасля таго, як інфакіёск забярэ ўсе купюры, націскаем кнопку “залічыць” і бярэм чэк.
Як папоўніць грашыма плацёжную картку, адкрытую на іншую фізічную асобу?
У меню на экране выбіраем “плацяжы наяўнымі”, “папаўненне карткі наяўнымі”. На экране з’яўляецца радок з папярэ­джаннем, што банк забірае камісійнае ўзнагароджанне ў памеры 1,5% ад сумы, якую вы ўносіце. Калі вы згодны на перавод, націскаеце “так”, уводзіце нумар карткі «далей», тэрмін дзеяння, далей уносіце грошы і націскаеце кнопку “залічыць”. Абавязкова забіраеце чэк. Грошы адразу паступаюць на плацёжную карту.
Як папоўніць ўкладны рахунак?
У інфакіёску можна выканаць аперацыю “папаўненне ўкладнога рахунку” (як свайго, так і адкрытага на іншае імя) як наяўнымі грашыма, так і з плацёжнай карткі. Для папаўнення наяўнымі на экране ў меню трэба выбраць “плацяжы наяўнымі”, азнаёміцца з умовамі аферты, націснуць на кнопку “згодзен”, выбраць “папаўненне ўкладнога рахунку”, затым увесці ўсе дадзеныя па рахунку (нумар філіяла, дзе адкрыты рахунак; нумар аддзялення, дзе адкрыты рахунак, нумар рахунку “далей” і тры апошнія лічбы пашпарта). Уносім грошы і забіраем чэк.
Усе плацяжы можна рабіць карткамі, вы­дадзенымі не толькі ААТ “ААБ Беларусбанк”, але і іншымі банкамі. За аперацыі, праведзеныя ў інфакіёску па плацёжных картках іншых банкаў, камісійнае ўзнагароджанне не бярэцца. Выключэнне складае перавод з плацёжнай карткі на плацёжную картку ААТ “ААБ Беларусбанк”, памер камісійнага ўзнагароджання – 1,5% ад сумы пераводу. А таксама перавод з карткі іншага банка на картку ААТ “ААБ Беларусбанк”. У дадзеным выпадку камісійнае ўзнагароджанне складае 2,5% ад сумы пераводу.
Калі ў вас узнікаюць цяжкасці пры абслугоўванні ў інфакіёску, сваю дапамогу вам рады будуць аказаць спецыялісты, якія працуюць у аддзяленні.
Таццяна ЧОПКА, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг ЦБП № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

НА ЗДЫМКУ: Таццяна ЧОПКА.

Опубликовано ГЧ № 9 от 1.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.