“Мы разам”

У Брэсце прайшоў XI міжнародны фестываль “Мы ра-зам”, які сабраў творчыя калектывы з Расіі, Украіны, Польшчы і Беларусі. У рамках яго праводзіліся конкурсы ў намінацыях  харэаграфічная,  інструментальная, вакальная, тэатральная, цыркавая і мастацкая творчасць. 

У фестывалі прыняў удзел і наш танцавальны калектыў “Серпанцін” раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Для ўдзелу ў конкурсе трэба было падрыхтаваць два розныя па сваім характары нумары. У намінацыі сучасны танец (малодшая ўзроставая катэгорыя) былі выкананы “Bad girls” і “New step” , у народным танцы (сярэдняя ўзроставая катэгорыя) – “Дыханне Грузіі” і “Прынцэса Егіпта”, а ў намінацыі эстрадны танец (малодшая ўзроставая катэгорыя) прадстаўлены пастаноўкі “Чарвячкі” і “Свежыя навіны”. Усяго ў фестывалі ўдзельнічалі 43 прадстаўнікі танцавальнага ансамбля “Серпанцін”. Дзеці разумелі ўсю адказнасць удзелу ў конкурсе, а таму стараліся дастойна прадставіць свой горад. Харэаграфічныя пастаноўкі ацэньвала прафесійнае журы: Сяргей Любчук – старшыня журы, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля “Красуні”, Ларыса Борсук – дацэнт кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік народнага ансамбля “Мілавіца”, кіраўнік студыі эстрадных спеваў “Ступені”, вакаліст, уладальнік нагруднага знака “За вялікі ўклад у развіццё культуры Беларусі”, Алена Дронь – дырэктар Брэсцкай абласной харэаграфічнай школы, педагог-харэограф, Іван Зуеў — вядучы метадыст па музычнаму мастацтву аддзела аматарскай творчасці Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, Алег Клунін – намеснік дырэктара Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, культуролаг, Ірына Куцень — загадчыца арганізацыйна-творчага аддзела абласнога Цэнтра маладзёжнай творчасці, кіраўнік узорнага ансамбля народнага танца “Крынічка”, рэжысёр.
Пры падвядзенні вынікаў журы ацэньвала ўзровень выканаўчага майстэрства, артыстызм, арыгі­нальнасць балетмайстарскай работы, касцюміраванне калектыву. Нашы дзеці пакарылі журы і занялі дастойнае месца сярод пераможцаў: у намінацыі “сучасная харэаграфія” – дыплом лаўрэата ІІІ ступені, у намінацыі “народны танец” – дыплом лаўрэата ІІ ступені. Прыемнай нечаканасцю стаў дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі “эстрадны танец”. Харэаграфічная пастаноўка “Свежыя навіны” заваявала права быць прадстаўленай на гала-канцэрце фестывалю “Мы разам”, дзе дзеці яшчэ раз пацвердзілі ўзровень свайго выканаўчага майстэрства.
Атмасфера агульнага свята надоўга застанецца ў кожным з удзельнікаў і надасць сілы на шляху да новых дасягненняў і перамог. Падтрымка бацькоў ва ўсіх нашых дасягненнях мае вялікае значэнне. За гэта ім шчыры дзякуй. Словы ўдзячнасці хацелася б адрасаваць і раённаму Цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі за дапамогу ў арганізацыі і садзейнічанне ў прадастаўленні транспарту.
Аляксандра ВАШЧАНЧУК, кіраўнік танцавальнага калектыву “Серпанцін”.
НА ЗДЫМКУ: у час фестывалю “Мы разам”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 9 от 1.02.17.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


красивые детские платья

https://biceps-ua.com/

average cost of surrogacy