Амаль усе — у дзясятку

У сярэдняй школе № 2 з пачатку яе другога нараджэння, а гэта значыць з 1993 года,  бесперапынна працуе аб’яднанне па інтарэсах “Юны стралок”.  Створана яно для таго, каб выклікаць цікавасць да вучэбнага прадмета “Дапрызыўная падрыхтоўка”, а яшчэ, каб у юнакоў была магчымасць падрыхтавацца да выканання канстытуцыйнага  абавязку па абароне Айчыны — службы ў радах Узброеных Сіл. 

Дзеці на занятках аб’яднання вывучаюць зброю, прыёмы і метады трапнай стральбы, правілы тэхнікі бяспекі і бяспечных паводзін пры абыходжанні са зброяй, удзельнічаюць ў школьных і раённых спаборніцтвах.
Аб’яднанне ахвотна наведваюць не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі. Між іншым, апошнія ставяцца да набыцця практычных навыкаў больш старанна, напэўна, таму, што і жанчыны цяпер маюць магчымасць служыць у дзяржаўных сілавых структурах. Не было нечаканасцю, калі ў час правядзення школьных спаборніцтваў аматараў стральбы пераможцай стала вучаніца 9 “Б” класа Вольга Скур’ят з вынікам 30 ачкоў з 50 магчымых. За перамогу яна была ўзнагароджана прыгожым навагоднім сувенірам – ёлачкай, вырабленай на занятках гуртка “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць ”. Другое месца падзялілі паміж сабой вучаніца 10 ”А” класа Марыя Саланінка і вучань 6 “А” класа Андрэй Лук’янчук з вынікам 28 выбітых ачкоў.
Дарэчы, у гэтым навучальным годзе наведвальнік аб’яднання “Юны стралок” Уладзіслаў Катлоў, вучань 10 “Б” класа, на занятках па дапрызыўнай падрыхтоўцы ўпершыню паказаў самы высокі вынік пры выкананні другога практыкавання стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі – 45 ачкоў з 50 магчымых.
Генадзь ПІПКО, кіраўнік аб’яднання.
НА ЗДЫМКАХ: трапны стралок — Вольга Скур’ят; удзельнікі спаборніцтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 9 от 1.02.17 г.

Добавить комментарий


www.citroen.niko.ua/

https://medicaments-24.com/

читайте здесь niko-centre.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!