Юная дыпламантка

28 студзеня. Горад Бяроза. Сярэдняя школа № 3. 10 гадзін. Шумна…. Шмат вучняў, настаўнікаў і даволі сур’ёзных самавітых людзей.
Так пачыналася абласная канферэнцыя (конкурс даследчых работ) вучняў “З навукай у будучыню”. Хваляваліся ўсе, асабліва тыя, хто рабіў першы крок у навуку. Самай юнай удзельніцай канферэнцыі была прадстаўніца дзяржаўнай установы адукацыі “Маларыцкая сярэдняя школа №1” сямікласніца Вераніка Пархамук. Яна ўвайшла ў каманду ад нашага раёна са сваёй работай “Адкуль прозвішча маё?”. У секцыі “Беларуская мова” былі прадстаўлены 14 работ, усе цікавыя, кожная па-свойму прыцягальная. Асабліва запомніліся “Парушэнні літаратурных нормаў у мове сучаснай беларускай публіцыстыкі” (г.Баранавічы), “Арыгінальны спосаб паўтарэння правіл арфаграфіі і пунктуацыі, або памылкі вонкавай рэкламы” (г.Брэст), “Сакрэты трывалага шлюбу паводле беларускіх прыказак” (г.Ляхавічы). Было карысным для даследчыцы адчуць сябе ў самым цэнтры гэтага сур’ёзнага мерапрыемства, удзельнічаць і атрымаць узнагароду (дыплом ІІІ ступені). Такія ж дыпломы прывезлі Ліза Саўчук (Маларыцкая раённая гімназія), Раман Асіпук (Ляхавецкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа). Пахвальнымі водзывамі ўзнагароджаны Каця Краўчук, Ліза Крысіна. Самым удалым (дыплом ІІ ступені) атрымалася выступленне Мікіты Бакуніна з раённай гімназіі. Жадаем усім поспехаў і новых дасягненняў!
Таццяна КАРАБЕЙКА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 1.

НА ЗДЫМКУ: дыпламантка Вераніка ПАРХАМУК.

Опубликовано ГЧ № 10 от 4.02.17 г.

Добавить комментарий


купить дистиллятор

Велосипеды Forward

www.maxformer.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!