Міліцыя вачамі дзяцей

Конкурс “Міліцыя на варце закона”, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння беларускай міліцыі, правёў Маларыцкі раённы аддзел унутраных спраў.
У ім удзельнічалі выхаванцы дзіцячых садоў і навучэнцы ўстаноў агульнай адукацыі Маларытчыны. Дзеці малявалі, вышывалі, здзіўлялі вырабамі з розных матэрыялаў: цукерак, гліны, а таксама пісалі пісьмы вадзіцелям і гэтак далей. Ка­місія райаддзела вызначыла пераможцаў у трох намінацыях. У намінацыі “Лепшы малюнак” зацікавілі супрацоўнікаў аддзела работы Антона Гірылюка і Рамана Янцэвіча з Хаціслаўскай сярэдняй школы, Яўгена Мірчука з Мельніцкай базавай школы, Арцёма Шаўчука з Чарнянскай сярэдняй школы. Асабліва парадавалі камісію конкурсныя работы ў намінацыі “Лепшы выраб”. Дзеці праявілі фантазію, у іх атрымаліся арыгінальныя міліцэйскія сувеніры. Аляксандр Мерчук з Чарнянскай школы зрабіў аўтамабіль ДАІ з цукерак, Іван Алесік з Ланской сярэдняй школы прадставіў на конкурс выраб з гліны, а Кацярына Босак, вучаніца Збуражскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, вышыла карціну міліцыянера. У намінацыі “Лепшае пісьмо вадзіцелю” пераможцамі прызнаны Ганна Мірчук з Мельніцкай школы, Дзяніс Зяленін з Чарнянскай школы, Аркадзь Аўдзяюк з Ланской школы і Данііл Макарчук з Макранскай сярэдняй школы.
Усіх пераможцаў конкурсу чакаюць па­да­рункі ад маларыцкіх мі­ліцыянераў. Іх супрацоўнікі аддзела ўручаць на ўра­чыстым мерапрыемстве, пры­свечаным юбілею беларускай міліцыі.
Людміла БАДРЫЦКАЯ, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх.
НА ЗДЫМКУ: работы ўдзельнікаў конкурсу.

Опубликовано ГЧ № 10 от 4.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий