Зіма трымае пазіцыі

Мы ўжо забылі, што такое сапраўдная зіма: са снегам і завеямі, маразамі пад 20 і ледзякамі на дахах. Зіма мінулага года ўвогуле была падобнай на познюю восень. Але сёлета яна не ўступае сваіх пазіцый адлізе. Белае покрыва не толькі не сыходзіць з зямлі, але і штодня павялічваецца ў памерах. А значыць, будні работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі праходзяць у напружаным рытме. Разам з іншымі на вуліцах горада працуе і Васіль Іванавіч Лук’янчук, машыніста экскаватара КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”. Стаж яго работы на экскаватары перавышае 11 гадоў.
— Летась увогуле толькі раз мне даводзілася працаваць на ачыстцы горада ад снегу. Чаго нельга сказаць пра цяперашні зімні сезон. Хоць прырода і дадае нам працы, мы спраўляемся, — адзначае Васіль Іванавіч.
Дар’я ПАЎЛЯНКОВА.
На здымку: Васіль Лук’янчук, машыніст экскаватара КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”; за чысцінёй праезнай часткі сочаць камунальнікі раёна.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 11 от 8.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://www.etalon.com.ua

progressive.ua

https://topobzor.info