Вялікая размова з Прэзідэнтам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лютага правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ. Мерапрыемства прайшло ва ўнікальным фармаце пад агульнай назвай «Вялікая размова з Прэзідэнтам». На яго былі запрошаны амаль 50 журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш буйныя дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, папулярныя інтэрнэт-парталы, аўтарытэтныя замежныя масмедыя. Таксама ў сустрэчы прынялі ўдзел каля сотні экспертаў, сярод якіх вядомыя палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі партый, канфесій і грамадскіх аб’яднанняў.
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ доўжылася рэкордныя 7 гадзін 20 мінут. У жывой дыскусіі былі абмеркаваны некалькі дзясяткаў тэм, у тым ліку знешняя палітыка Беларусі, вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за мінулы год, праблематыка смяротнай кары, абстаноўка ў сферы бяспекі, турыстычны патэнцыял дзяржавы, будаўніцтва БелАЭС і многія іншыя.
На заканчэнне Прэзідэнт сказаў, што найлепшым вынікам мерапрыемства будзе дапамога людзям па тых пытаннях, якія сёння былі ўзняты. «Хачу, каб тыя, ад каго залежыць вырашэнне пытанняў, якія тут узнімаліся, пачулі мяне і не чакалі новых законаў і нарматыўна-прававых актаў — іх дастаткова. Лічыце, што я прыняў рашэнні, і гэтыя рашэнні трэба рэалізоўваць», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА.

Опубликовано ГЧ № 11 от 8.02.16г.

Добавить комментарий


Buy Sustanon online in Canada

читать дальше

www.best-cooler.reviews/best-cheap-cooler-affordable-ice-chest/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!