Вучылася разам з Прэзідэнтам

Кіраўнік спраў Олтушскага сельвыканкама Вольга Вілента (на здымку) з ліку тых, пра каго гавораць: дзе нарадзілася, там і спатрэбілася. 30-ы год працуе яна на гэтай пасадзе ў сельвыканкаме, разам з аднавяскоўцамі жыве іх праблемамі, добра ведаючы кожную сям’ю, кожнага свайго земляка.
— Яна чалавек вельмі паважаны, аўтарытэтны ў вёсцы, — так гаворыць пра яе кіраўнік. – Двойчы выбіралася дэпутатам сельскага Савета. Як спецыяліст Вольга адказная, таму ўсе дакументы ў яе заўжды ў парадку. Яна пастаянна сочыць за абнаўленнем інфармацыі, каб аднавяскоўцы былі ў курсе спраў і, як кажуць, “валодалі светам”.
Як цікавы штрых у сваёй біяграфіі Вольга адзначае, тое, што вучылася ў васьмідзесятых гадах на эканамічным факультэце Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках на адным курсе разам з Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам.
— Мы стараліся тады, — гаворыць яна. – Ведалі, што вышэйшая адукацыя – гэта твой здабытак, які дапаможа табе ўдасканальвацца ў прафесійным плане, наогул у жыцці.
Выгадаваўшы двух сыноў і дачку, Вольга Уладзіміраўна дапамагла і ім набыць вышэйшую адукацыю.

Добавить комментарий


seotexts.com

посмотреть np.com.ua

здесь topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!