Зімовае першынство па міні-футболе

Ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” 5 лютага стартавала ІV адкрытае зімняе першынство раёна па міні-футболе 2017 года сярод мужчынскіх каманд. Плануецца, што спаборніцтвы фінішуюць 23 красавіка.
У 2015 годзе за званне мацнейшай змагаліся 12 каманд арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі раёна (І выніковае месца ў турнірнай табліцы заняла каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната, ІІ — “Камунальнік”, ІІІ — “Штыль”), у 2016г. – 9 каманд (І месца заняла каманда “Камунальнік”, ІІ — кансервавагародні-насушыльнага камбіната, ІІІ — “Савушкіна”).
Сёлета на пляцоўку выйдуць толькі 8 каманд. Безумоўна, што выніковую турнірную табліцу першынства 2017г. узначаліць тая, якая пакажа найлепшую гульню. Дык хто ж атрымае званне чэмпіёна сёлета, якая з каманд здолее ўзняцца на першую прыступку? Хто стане ўладальнікам Кубка сярод наступных каманд: кансервавагароднінасушыльнага камбіната ці “Камунальнік” (Маларыцкая ЖКГ), “Стандарт” (в.Хаціслаў) або “Савушкіна” (в.Олтуш), прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці ці СШ №1, СВК “Дарапеевічы” або ААТ “ААБ Беларусбанк”?
Арганізатары першынства запрашаюць жыхароў горада і раёна “пахварэць” за сваю каманду.
На здымку: момант гульні зімовага першынства па міні-футболе 2016г.

Опубликовано ГЧ № 11 от 8.02.17 г.

Добавить комментарий


www.seotexts.com/rerayting/

topobzor.info

www.steroid-pharm.com/ghrp-6-10-mg.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!