А Ў НАС У ВЁСЦЫ ГАЗ…

У вёсцы Олтуш 240 домаўладанняў, у якіх пражывае больш за 600 чалавек. Самай галоўнай выгодай, перакананы старшыня Олтушскага сельвыканкама Адам Бідзюра (на здымку), стаў газ, якім жыхары карыстаюцца вось ужо 6 гадоў. Першая вуліца, дамы на якой былі газіфікаваны, Набярэжная.
— Адразу жыхары 45 дамоў падключыліся да газу, — расказвае Адам Іванавіч. – Потым астатнія, зразумеўшы, што гэта такое – газ, сталі газіфікаваць свае дамы. І цяпер трэцяя частка домаўладанняў газіфікавана. У новае жыллё, а яго за апошнія гады пабудавана нямала згодна з дзяржаўнай Праграмай адраджэння і развіцця вёскі, адразу падключаюць газ. Такім чынам,  маладыя сем’і,  што атрымліваюць такое жыллё, адразу адчуваюць, у якіх умовах жывуць.
Жыхарка вёскі Валянціна Лямачка пераканалася за гэты час у перавагах газу.
— Зімой у сярэднім за месяц плацім па 100 тысяч рублёў за газ, — гаварыла яна. – У параўнанні з цвёрдым палівам намнога танней.

Добавить комментарий


заказ воды киев

www.niko-centre.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!