І БУДЗЕ ВАМ ПРЫЧОСКА

Жыхары аграгарадка “Олтушскі”, а статус яго вёска атрымала адной з першых у раёне, маюць магчымасць карыстацца бытавымі паслугамі, як гараджане. І яны хочуць імі карыстацца, як сцвярджае цырульнік Вольга Бягеза (на здымку). Кожны раз яна абслугоўвае па 10-15 кліентаў. “А як жа, — пажартавала адна з наведвальніц. – У жыхара аграгарадка павінен быць парадак не толькі ў галаве, але і на галаве”.
Цырульня, якая знаходзіцца ў мясцовым комплексным прыёмным пункце, дзе аказваюцца многія віды паслуг, працуе тры дні ў тыдзень – сераду, чацвер і пятніцу.
— Гэта дастаткова, — гаворыць Вольга. – Тым больш, што кліенты на стрыжку ці прычоску могуць запісацца зага­дзя.
Сваю справу Вольга Бягеза любіць. Закончыўшы ў свой час вучылішча па спецыяльнасці “цырульнік”, працуе ім вось ужо 22 гады.

Добавить комментарий


ka4alka-ua.com

www.salon-svadebny.com.ua

там
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!