Юныя плыўцы паказалі “клас”

У басейне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод вучняў устаноў адукацыі. Яны праводзіліся ў рамках праграмы раённай спартакіяды школьнікаў у дзвюх узроставых групах: 1999-2001г.н. (хлопцы і дзяўчаты, дыстанцыя 50 метраў, вольны стыль) і 2002-2006 г.н. (хлопцы і дзяўчаты, дыстанцыя 25 метраў, вольны стыль).
Канкурэнцыя ў барацьбе за прызавыя месцы была моцная. Усе ўдзельнікі смела і настойліва ішлі да перамогі і паказалі свае ўменні ў плаванні. Трапіць у тройку мацнейшых і перамагчы маглі толькі самыя падрыхтаваныя ўдзельнікі.
У агульнакамандным заліку сярод гарадскіх школ лідарамі спаборніцтва сталі юныя спартсмены СШ №1. Другое занялі плыўцы раённай гімназіі, трэцяе – СШ №2. Сярод сельскіх школ раёна лепшыя вынікі паказалі спартсмены Олтушскай СШ. На другім месцы — прадстаўнікі Лукаўскай СШ, на трэцім – Макранскай СШ. Поспех спадарожнічаў таксама юным плыўцам з Мельніцкай базавай школы. На другое месца “выплылі” прадстаўнікі Замшанскага д/с-БШ, на трэцяе – Пажэжынскай БШ.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымкУ: лепшыя плыўцы.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 12 от  11.02.17 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!