Выхоўваем патрыятызм

Месячнік грамадзянска-патрыя­тычнага выхавання моладзі, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, стартаваў на мінулым тыдні. У адкрыцці яго па традыцыі прынялі ўдзел юнакі з пярвічных арганізацый Кобрынска-Маларыцкай арга­нізацыйнай структуры ДТСААФ і госці, у першую чаргу тыя, хто добра ведае, што такое служэнне Айчыне.

Задумацца над тым, што такое Радзіма, зразумець сапраўдны сэнс слова “патрыятызм”, выхоўваць у сабе з падтрымкай настаўнікаў тыя важныя якасці, якія неабходны сапраўдным абаронцам, заклікала школьнікаў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Жалнерык. З юнацтва выпрацоўваць у сабе якасці байца, пры­мнажаць веды і ўменні, каб у будучым годна прайсці армейскую школу, раілі людзі, якія многія гады былі непасрэдна звязаны са службай ва Узброеных Сілах, – старшыня маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Леанід Падалінскі і прадстаўнік гэтай арганізацыі Уладзімір Хромаў. Аб тым, як важна не забываць пра тых людзей, якія некалі зрабілі ўсё, каб іх дзеці, унукі і праўнукі жылі на мірнай зямлі, гаварыў старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка. У раёне засталося ўсяго 25 ветэранаў вайны. Іх памяць бясцэнная. І яны заслужылі ўвагу, клопат, падтрымку.
З праграмай месячніка, а ў час яго прой­дзе шмат разнастайных мерапрыемстваў — і грамадзянска-патрыятычная акцыя “Адрас ветэрана”, і выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Красуй, Беларусь!”, і ўрокі мужнасці, і конкурс патрыятычнай песні “Я люблю цябе, Белая Русь!”, і дзень памяці “І нашы сучаснікі пабачылі вайну”, і “Рыцарскі турнір” і шматлікія спартыўныя спаборніцтвы, пазнаёміла інструктар Кобрынска-Маларыцкай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валянціна Козак.
Адкрыўся месячнік першынствам па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Мэта гэтага мерапрыемства – зацікавіць моладзь заняткамі стралковым спортам і выявіць лепшых спартсменаў, якія змогуць абараніць гонар раёна на абласных спаборніцтвах. Сёлета ў першынстве раёна званне лепшай каманды заваявалі стралкі з УА “Ляхавецкі д/с-СШ». На другое месца выйшла каманда арганізацыйнай структуры ДТСААФ, на трэцяе — стралкі з СШ №2.
У асабістым заліку ў практыкаванні стральба з апорай на стол перамог Дзмітрый Саўчук з Хаціслаўскай СШ, другое і трэцяе месцы заваявалі Валянцін Алесік з СШ №2 і Андрэй Кульбеда з Ляхавецкай школы. У стральбе стоячы лепшым стаў Анатоль Сахарчук з каманды ДТСААФ, другое і трэцяе месцы раздзялілі паміж сабой Аляксандр Бурштын з Ляхавецкай СШ і Дзмітрый Любчык з Макранскай СШ. У стральбе з калена лідзіраваў Андрэй Канановіч з Ляхавецкай школы, на другім месцы — Андрэй Ігнацюк з Дарапеевіцкай школы, на трэцім – Максім Дарашэнка з каманды ДТСААФ.
Каманда-пераможца і лепшыя стралкі атрымалі дыпломы і прызы. Трэнер лепшай каманды Сяргей Карабчук быў узнагаро­джаны Граматай Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. За актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі граматамі заахвочаны таксама многія актывісты пярвічак ДТСААФ.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час адкрыцця месячніка.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано Гч № 13 от 15.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Выхоўваем патрыятызм: 1 комментарий

  • 15.02.2017 в 11:08 пп
    Permalink

    Молодцы ребята!!! Ну и конечно братом горжусь!!!

Добавить комментарий


подробно

https://rezeptfrei-viagra.com

www.kapli.kiev.ua