За здароўе і спачын

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэр­на­цыя­­налістаў  былыя супрацоўнікі раённага ад­дзела ўнутраных спраў, якія выконвалі ін­тэр­нацыянальны абавязак  у Афганістане  і ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС,   прыйшлі у храм, каб успомніць сваіх калег, якіх ужо няма побач з імі. 

Запалілі свечкі. Настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Віктар адслужыў малебен за здароўе супрацоўнікаў міліцыі, а па нябожчыках — паніхіду. Затым павіншаваў колішніх і цяперашніх супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў з іх прафесійным святам — Днём беларускай міліцыі, які адзначаецца 4 сакавіка, і са 100-годдзем стварэння органаў правапарадку.
Наш кар.

На здымках: за здароўе жывых і спачын памерлых супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі, айцец Віктар адслужыў малебен і паніхіду; Анатоль Алесік з Ланской — адзін з тых, хто годна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак. Але, на жаль, яго ўжо няма сярод нас.

Фота Сяргея ГЕЦА і Надзеі ЯЦУРЫ.

Опубликовано ГЧ № 13 от 15.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.