Неацэнны здабытак

Мясцовую бібліятэку, дзе гаспадыняй з’яўляецца вось ужо 22 гады Галіна Шахрай (на здымку) можна назваць здабыткам вёскі. Народ тут любіць чытаць, падкрэсліла яна, і стала называць прозвішчы самых актыўных чытачоў – Яўгеніі Мошчык, Лідзіі Назарук, Ганны Касцючык, Ганны Быцюк, Наталлі і Васіля Клімовічаў… А ўсяго тут 430 чытачоў, з якіх 120 – дзеці. Асабліва, адзначала бібліятэкар, запатрабавана мастацкая і даведачная літаратура, якая пастаянна абнаўляецца. А яшчэ ў бібліятэцы сабраны вялікі і каштоўны матэрыял па гісторыі вёскі Олтуш. Спецыяльны стэнд, дзе ён размяшчаецца, называецца “Тут я жыву, адсюль я родам”. Буклеты, альбомы, прэзентацыя вёскі Олтуш на дыску, якую за сімвалічную цану можа набыць кожны, хто пажадае.
— Ну чым гэта, напрыклад, не падарунак для выхадцаў з Олтуша, якія жывуць далёка ад сваёй маленькай радзімы? – гаворыць Галіна. – Вось і нядаўна ў нас набылі такія дыскі масквічы і сібіракі, якія прыязджалі ў госці да бацькоў і родзічаў. Успаміны пра радзіму заўжды саграваюць душу.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.