Для маральнага здароўя

Бібліятэкі Маларыцкай цэнтралізаванай біб­ліятэчнай сістэмы ў рамках Праграмы супрацоўніцтва Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай царквы на 2016-2020 гады праводзяць шмат розных мерапрыемстваў.
Актыўна бібліятэкі раёна працуюць у гэтым накірунку з дзецьмі, для чаго пастаянна арганізоўваюцца выставы духоўна-асветніцкай тэматыкі, праводзяцца сустрэчы са святарамі, «круглыя сталы» з іх удзелам, гутаркі, дыскусіі… Падчас такіх мерапрыемстваў дзеці далучаюцца да праваслаўнай культуры, павышаюць узровень іх выхаванасці, агульнай культуры паводзін. Сістэматычная работа, якая праводзіцца па духоўна-маральным выхаванні, дае станоўчыя вынікі. Неабходна памятаць пра тое, што калі парушаны духоўныя і каштоўнасныя арыенціры, то страчваецца і адчуванне сэнсу жыцця.
…Нядаўна ўрокі ду­хоўнасці правялі Алена Анішчук, бібліятэкар Чарнянскай сельскай бібліятэкі, і Галіна Шахрай, бібліятэкар Олтушскай сельскай бібіліятэкі. Алена Уладзіміраўна і Галіна Якаўлеўна юным чытачам расказалі шмат цікавага і карыснага аб праваслаўі, традыцыях, якія існуюць.
Часта падчас урокаў духоўнасці бібліятэкары раёна закранаюць пытанне і духоўнага здароўя. Гэта — аснова, стрыжань існавання чалавека на зямлі. Галоўныя яго часткі – вера, надзея, любоў, мудрасць, прыгажосць, гармонія, міласэрнасць, суладнасць. Што можа палепшыць духоўны стан чалавека? Зразумела, наяўнасць сэнсу жыцця, самаўдасканаленне, добрыя справы, згода з самім сабою і навакольным светам.
На здымку: падчас урока духоўнасці.

Опубликовано Гч № 13 от 15.11.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://220km.com.ua

https://viagraon.com

www.agroxy.com