Вечар школьных сяброў

Яшчэ ля школьных варот стала зразумела – тут чакаюць гасцей: расчышчаныя да асфальту дарожкі (хаця для сярэдняй школы № 2 гэта звычайная справа), ва ўсіх вокнах яркае святло, расчыненыя дзверы… А за імі ўвогуле забываеш, што ты не спяшаешся за парту на першы ўрок, бо новае пакаленне школьнікаў радасна прымае цябе ў свае рады,  уцягваючы ў бурны паток школьнага жыцця: спачатку абавязковы аўтограф у графе свайго выпуску, затым пажаданне школе, інтэрв’ю будучым выпускнікам.

Для многіх выпуск­нікоў цяперашняя школа набыла зусім іншы, сучасны выгляд. У аб­ноўленай майстэрні сустрэлі тыя ж настаўнікі: Генадзь Мікалаевіч Піп­ко і Валянціна Пят­роўна Гойка. Прэзентуючы выпускнікам новую сталовую, гаспа­дары паклапаціліся, каб успаміны аб школе былі больш яркімі. Усіх школьных гасцей пачаставалі духмянай, яшчэ цёплай булачкай з кубкам чаю, дзякуючы чаму прысутныя акунуліся ў чароўную аўру школьных будняў.
Выпускнікі радаваліся таму, што школа па­пры­­гажэла, і з сумам ус­паміналі родныя ста­­рыя школьныя сцены. Шчырымі былі вы­ступленні былога ды­рэктара Анато­ля Дзміт­рыевіча Кры­сіна і нязменнай выха­валь­ніцы Зінаіды Віктараўны Ку­лічык. Расказваючы пра гісторыю школы, яны звязвалі яе з жыццём сваіх выпускнікоў, якія заўсёды памятаюць, тэлефануюць, прыязджаюць.
Словы ўдзячнасці на­стаўнікам за іх жыццёвыя ўрокі вы­каз­валі прадстаўнікі многіх пакаленняў выпус­кнікоў: Аліна Бягеза і Галіна Качанка (20 гадоў выпуску), Алена Ялкоўская і Аляксей Дзямінскі (15 гадоў па­сля школы). Многія выпускнікі, як і раней , кожны ранак прыходзяць у родную школу, толькі цяпер ра­зам са сваімі дзецьмі — сённяшнімі яе вуч­нямі. 12 былых выпускнікоў цяпер самі настаўнікі (10 з іх — медалісты).
З пачуццём выкананага настаўніцкага абавязку глядзелі на сваіх былых вучняў класныя кіраўнікі Аляксандра Андрэеўна Алесіюк і Марыя Васільеўна Сер­гіевіч, у якіх у 2017 годзе па два юбілейныя выпускі. Вучнем Яў­ге­нам Сезікам, які ў час сваёй службы вы­ратаваў чалавека, ганарацца класны кіраўнік Раіса Пятроўна Піпко і мама-настаўніца Віталія Сяргееўна Сезік. Адзін з выпускнікоў Галіны Мікалаеўны Пі­ліповіч папрасіў яе і ўсіх настаўнікаў не хварэць, пакуль ён не закончыць медыцынскі ўніверсітэт.
Канцэрт, а хутчэй уша­­наванне сённяшнімі школьнікамі сваіх папя­рэднікаў. Гэта была задушэўная гутарка некалькіх пакаленняў “насельнікаў” сярэдняй школы № 2. Дырэктар школы Лю­боў Васільеўна Куц, “той яшчэ матор­чык”, як адзначыў адзін з выпускнікоў, пра­да­ставіла сваім гас­цям поўную справаздачу аб цяперашняй абстаноўцы ў школе, аб яе поспехах і дасягненнях, аб тых, хто працуе і вучыцца ў яе сценах.
Паважаныя госці су­­­­стрэчы – ветэраны педагагічнай працы — маг­лі ганарыцца тым, што справа іх жыцця мае працяг. Школа не забывае тых, хто, аддаючы свой талент, душу і сэрца, шмат гадоў працаваў ля школьнай дошкі, падрыхтаваў да самастойнага жыцця не адно пакаленне выпускнікоў. Кветкі і памятныя падарункі, зробленыя рукамі вуч­няў, шчырыя словы ўдзячнасці пакінулі цёплы след на памяць аб сустрэчы. Дарэчы, цяперашняе пакаленне “сейбітаў разумнага, добрага, вечнага” адміністрацыя школы не пакінула без увагі.
Выпускнікі ў родную школу прыйшлі не з пустымі рукамі. Яны, жадаючы паўдзельнічаць у далейшым знешнім пераўтварэнні школы, падарылі цудоўны каваны веласіпед-кве­тачніцу ручной работы, які, безумоўна, стане ўпрыгожваннем для навучальнай установы.
А потым былі размовы, фотасесіі і зноў размовы ўжо ў кабінетах класных кіраўнікоў. Яскравымі эмоцыямі выпускнікі аднавілі ў памяці карціну свайго школьнага жыцця…
Таццяна ЕФЛАКОВА.
На здымку: у час сустрэчы выпускнікоў у СШ № 2.
Фота Кацярыны ЛУК’ЯНЧУК.

Опубликовано ГЧ № 13 от 15.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вечар школьных сяброў: 2 комментария

  • 01.03.2017 в 9:29 дп
    Permalink

    очень хотелось бы узнать что-нибудь о музее школы-2 это ведь бывшая школа интернат я проучилась в ней 7 лет и окончила в 1974 году но на встречу выпускников не разу не попала так уж случилось но очень хотелось бы знать что с музеем моя фамилия сай татьяна может кто нибудь напишет что с музеем

  • 01.03.2017 в 9:30 дп
    Permalink

    почему аноним нет скробот татьяна

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

www.xn--80adrlof.net

www.ac-sodan.info