ІГрае аркестр…

Дзень Перамогі, Дзень горада, Дзень пагранічніка – ніводнае з гэтых і многіх іншых мерапрыемстваў у нашых гарадах не абыходзіцца без удзелу музыкантаў узорна-паказальнага аркестра Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Э. Дзяржынскага. Калектыў добра вядомы як у нашай краіне, так і за яе межамі. Мастацтвам музыкантаў-пагранічнікаў захапляліся жыхары Мінска, абласных цэнтраў і малых гарадоў Беларусі, ім апладзіравалі гледачы ў Францыі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Даніі і Кітаі.

Многія думаюць, што ваенны аркестр здольны выконваць толькі маршы і ваенныя песні. Але гэта зусім не так! Аркестр Брэсцкай пагранічнай групы, акрамя ваеннай музыкі, рыхтуе цу­доўныя канцэртныя пра­грамы, рэпертуар якіх складаюць песні як беларускіх, так і замежных выканаўцаў. Эстрада і джаз, класічная і народная музыка, песні пагранічнай і патрыятычнай тэматыкі – вось далёка не поўны пералік таго, што можна пачуць у выкананні салістаў і музыкантаў аркестра. І, вядома ж, многія брэстаўчане і госці го­ра­да не адзін раз маглі ўбачыць дэ­фі­ле і плац-канцэрт узорна-паказальнага аркестра.
Нягледзячы на розны фармат выступленняў – у канцэртных залах ці на стадыёнах, у вялікіх гарадах ці на маленькіх заставах, візітнай карткай аркестра заўжды з’яўляюцца высокае выканаўчае майстэрства артыстаў, страявая вывучка аркестра, арыгінальнасць творчых праграм. Калі вы хочаце бліжэй пазнаёміцца з творчасцю калектыву, убачыць выступленне музыкантаў-пагранічнікаў на вашых канцэртах, святах і іншых мерапрыемствах, — запрашайце. Не пашкадуеце! Бо кожнае выступленне аркестра – гэта яскравая падзея, якая пакідае ў слухачоў прыемнае ўражанне.
Сяргей ДЗМІТРЫЕЎ.
НА ЗДЫМКУ: выступае аркестр.

Опубликовано ГЧ № 13 от 15.02.17 г.

Добавить комментарий


www.monaliza.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!