Афганскае сяброўства вечнае

28 гадоў прайшло з таго часу, як савецкія войскі пакінулі Афганістан. Але ў памяці 100 воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія цяпер жывуць на Маларытчыне, ваенныя падзеі на чужой зямлі ўсё яшчэ жывыя. Кожны год 15 лютага па традыцыі былыя афганцы ўшаноўваюць памяць салдат, якім не давялося вярнуцца з той вайны.

Вайна ў Афганістане забрала жыцці траіх жыхароў раёна. На маларыцкай зямлі пахаваны двое салдат. Іх магілы воіны-інтэрнацыяналісты па добрай традыцыі наведваюць пастаянна. 15 лютага былыя афганцы, навучэнцы прафесійнага ліцэя, вучні школ раёна, прадстаўнікі райвыканкама і грамадскіх арганізацый, старшыні сельвыканкамаў наведалі месцы пахаванняў не толькі тых людзей, якія загінулі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, але і тых, хто з вайны вярнуўся жывым, але цяпер іх няма побач з намі. У розных накірунках адправіліся два аўтобусы. Маршрут першага праходзіў праз Хаціслаў, Збураж, гарадскія могілкі ў Маларыце і Ланскую, дзе жыве воін-інтэрнацыяналіст Віктар Лышчык, але магчымасці яго абмежаваны, а таму падтрымка і ўвага былых афганцаў для яго асабліва важная.

Другі аўтобус ехаў па знаёмым маршруце, у вёскі Чарняны і Дарапеевічы, дзе пахаваны маларыцкія героі-афганцы Юрый Шэлегейка і Іван Кіцель. На вайне яны загінулі зусім маладымі. Расказы пра іх з вуснаў старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Алега Шышацкага вельмі краналі і даляталі да самага сэрца адрасатаў – маладога пакалення, якому толькі давя­дзецца выконваць свой мужчынскі абавязак.
Соф’я Якубчык, намеснік старшыні раённай ветэранскай арганізацыі, разам з Вольгай Бачай, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, усклалі вянкі, кветкі, ушанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі. У Чарнянах далучыліся да штогадовага аўтапрабегу мясцовыя школьнікі. Для іх Юрый Шэлегейка — не проста імя на помніку, а чалавек, які заслугоўвае бязмернай павагі і памяці.
Яшчэ адным прыпынкам на маршруце стала вёска Лукава. У 2011 годзе памёр воін-інтэрнацыяналіст Дзмітрый Баліцэвіч. Але былыя афганцы нікога са сваіх не забываюць. Шмат добрых слоў пачулі ліцэісты і лукаўскія старшакласнікі пра воіна-інтэрнацыяналіста. Маладзёжны атрад аховы правапарадку прафесійнага ліцэя, узброіўшыся рыдлёўкамі і мётламі, быў гатовы навесці парадак на тэрыторыі ля магіл, але рабіць гэтага не давялося, бо пра месцы пахаванняў афганцаў клапоцяцца мясцовыя школьнікі і сельвыканкамы.
Вярнуўшыся ў Маларыту, у Мікалаеўскай царкве былыя афганцы памаліліся за спачылых. Дар’я ПАЎЛЯНКОВА.

На здымкe: удзельнікі аўтапрабегу ўшаноўваюць памяць Івана Кіцеля і Юрыя Шэлегейкі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 14 от 18.02.17 г.

Добавить комментарий


масло мобил делвак

artma.net.ua

KIA Sportege аккумулятор купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!