Сустрэча на пазітыве

Адкрытым, аптымістычным і, у той жа час, інфарматыўным і карысным было стартавае мерапрыемства абласной акцыі “Мой выбар — жыць з пазітывам”. Рэалізоўваюць яе ў нашым раёне раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і цэнтральная раённая бальніца.
Не проста пагаварыць аб праблемах, але і зрабіць практычныя крокі на шляху да здароўя, адмовіцца ад шкодных звычак на карысць здаровага ладу жыцця – у гэтым асноўная ідэя ўсіх мерапрыемстваў акцыі. Апошняя таксама вызначыць ступень сталасці моладзі і дапаможа тым маладым людзям, хто схільны да самаразбурэння.

Актавая зала паліклінікі хутка запоўнілася ўдзель-нікамі акцыі. На сустрэчу завіталі школьнікі, іх настаўнікі, а таксама медыцынскія работнікі і запрошаныя госці, задачай якіх было падзяліцца думкамі аб важнасці здаровага ладу жыцця, мерах абароны здароўя, як фізічнага, так і псіхалагічнага. Статыстычныя дадзеныя аб паказчыках здароўя і фактарах рызыкі для жыхароў нашай краіны агучыла ўрач-валеолаг Вольга Ка­валеўская. Аказваецца, што 91 працэнт ад усіх працаздольных мужчын і 85,7 працэнта жанчын знаходзяцца пад уплывам хоць аднаго з фактараў рызыкі, якія негатыўна ўплываюць на здароўе. Сярод такіх фактараў ужыванне алкаголю і псіхаактыўных рэчываў, курэнне, адсутнасць фізічнай актыўнасці,няправільнае харчаванне. Падкрэсліла ўрач і тое, што больш чым на 50 працэнтаў наша здароўе залежыць ад ладу жыцця, якога прытрымліваецца чалавек.
Напрыклад, пазбегнуць хвароб сістэмы кровазвароту, якія займаюць першую пазіцыю па смяротнасці насельніцтва ў нашай краі­не, можна ў 80 працэнтах, калі адмовіцца ад шкодных звычак, сачыць за сваім рацыёнам, вагой і паказчыкамі глюкозы ў крыві, а таксама весці актыўны лад жыцця. Адзначыла Вольга Кавалеўская і такі факт: пакуль беларусы не заўсёды аддаюць перавагу здароўю, выбіраючы паміж ім і шкоднымі звычкамі. Ужывае тытунь, па статыстыцы, кожны трэці жыхар краіны. У рэспубліцы 260 тысяч хворых на алкагалізм, пятая частка з іх – жанчыны. Паказчыкі ўжывання чыстага спірту на душу насельніцтва, вызначаныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, наша краіна значна перавышае. А каля 300 тысяч беларускіх дзяцей маюць лішнюю вагу. Кожны чацвёрты жыхар краіны пакутуе ад псіхічных расстройстваў. Апошнія пералічаныя лічбы могуць змяніцца ў лепшы бок, калі нашы грамадзяне будуць больш уважліва ставіцца да свайго фізічнага і псіхалагічнага стану, жыць так, каб падабацца самому сабе. А для гэтага трэба навучыцца радавацца кожнаму дню і не шукаць шлях выйсця са складанасцей у шкодных звычках.
Галоўны ўрач райбальніцы Пётр Селівонік, звяртаючыся да прысутных, успамінаў свае школьныя гады. Яны праходзілі ў гульнях на свежым паветры і летам, і зімой. Ён раіў быць актыўнымі, часцей выбірацца з “цяплічных” умоў. А таксама думаць аб сваіх бацьках, і дзеля іх не звязваць сваё жыццё са шкоднымі звычкамі. А яшчэ запрашаў усіх, хто жадае, наведаць рэанімацыю, каб пабачыць, якім можа стаць чалавек, калі над ім бярэ верх алкаголь.
Не прамінуў сустрэцца са школь­нікамі і галоўны ўрач раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзімір Кляцко. Ен гаварыў аб тым, што самыя галоўныя памылкі для свайго здароўя мы робім менавіта ў маладосці. Але потым, як правіла, шкадуем аб гэтым. У школьным узросце сумныя прыклады рэдка каго прымушаюць задумацца, што хвароба можа напаткаць і яго. Але не лішнім будзе з маладосці паклапаціцца пра здароўе. Для гэтага і патрэбны акцыі, якія дадуць інфармацыю і дапамогуць дыягнаставаць некаторыя з фактараў рызыкі.
— Чалавек адчувае пазітыў, шчасце, калі ён здаровы, — наступным узяў слова намеснік старшыні рай­выканкама Вадзім Шпетны. – Але падтрымліваць наша здароўе –задача перш за ўсё не доктара, а кожнага асобна ўзятага чалавека. Для гэтага падыдуць усе сродкі. Зімой, напрыклад, лыжы, канькі, басейн. Але перш за ўсё трэба адмовіцца ад усяго, што дрэнна ўплывае на арганізм. Часта задаю пытанне людзям, якія кураць, навошта яны гэта робяць. Але ні ад каго не пачуў выразнага адказу. Дык ці ёсць сэнс наносіць свайму здароўю непапраўную шкоду, калі няма на гэта прычыны?..
Вызначаны факт, што ме­навіта няўменне выходзіць са складаных сітуацый, зма­­гацца са стрэсамі, пры­водзіць чалавека да самаразбурэння. Урач-псіхатэрапеўт Ірына Харунжая і ўрач-нарколаг Жанна Саўчук імкнуліся расказаць удзельнікам акцыі, як пазбегнуць дэпрэсіўных станаў, што рабіць, калі цябе не разумеюць тыя, хто побач, падзяліліся практычнымі парадамі, як жыць на па­зітыве. Рэкамендацыі такія: трэба навучыцца прымаць усе павароты лёсу, займацца любімымі справамі, падтрымліваць зносіны з добразычлівымі людзьмі, не пагружацца ў крыўды, не шукаць у сабе недахопы, а звяртаць увагу на свае перавагі і гэтак далей.
Прысутным прапанавалася за­поўніць лісты дыягностыкі здароўя, каб у тым ліку вызначыць узровень стрэсу. Калі ён высокі, псіхатэрапеўт раіла не баяцца і не саромецца, а звяртацца да яе за кансультацыяй. Таксама дзеці запоўнілі анкеты “Мой выбар — жыць з пазітывам”, паглядзелі відэаролікі аб уздзеянні на арганізм алкаголю, тытуню і псіхаактыўных рэчываў. А напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі акцыі атрымалі магчымасць задаць пытанні спецыялістам: эндакрынолагу, педыятру, псіхатэрапеўту, нарколагу. А таксама прайсці экспрэс-дыягностыку здароўя, змераць артэрыяльны ціск, узровень цукру ў крыві, рост і вагу.
Акцыя пройдзе таксама і ў школах нашага раёна. Каб яшчэ больш маладых лю-дзей пасля сустрэч змаглі сказаць, што іх выбар – жыць з пазітывам.
Дар’я ПАЎЛЯНКОВА.

На здымку: у час адкрыцця акцыі “Мой выбар — жыць з пазітывам”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 14 от 18.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


続きを読みます

citroen.niko.ua

unc-mps.com.ua