Малітва – на ўмалотны ўраджай

Хоць навокал яшчэ ляжыць снег і патрэскваюць маразы, але подых вясны ўжо адчуваецца. Хутка прыгрэе ласкавае сонца, і ў поле выйдуць хлебаробы. Пачнуцца вясенне-палявыя работы. Сяўба – адзін з самых галоўных і важных перыядаў сельскагаспадарчага года. На тэрміны правядзення пасяўной і яе вынікі ўплывае не адзін фактар.
Спадзяюцца спецыялісты і на дапамогу Усявышняга. Не выпадкова ў нашых продкаў здаўна існаваў добры звычай: любую адказную справу пачынаць з малітвы. Гэтая традыцыя ўжо адрадзілася і прыжылася на Маларытчыне. Не стаў выключэннем і сёлетні год.
У мінулую нядзелю, 12 лютага, у Мікалаеўскай царкве райцэнтра на вячэрнім бо­гаслужэнні протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра, адслужылі малебен з акафістам іконе Божай Маці “Спорительница хлебов”. У час яго саборна ўзносіліся шчырыя малітвы Богу, Царыцы Нябеснай за будучы ўраджай. Затым протаіерэй Віктар Паляціла благаславіў вернікаў на плённую працу, асвяціў насенне збожжавых, гародніны, лекавых раслін на добры і багаты ўраджай, акрапіў прысутных святой вадой.
На богаслужэнні прысутнічаў Вадзім Галоўчык, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама кіраўнікі СВК Маларытчыны, фермеры.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Опубликовано ГЧ № 14 от 18.02.17 г.

Добавить комментарий


http://220km.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!