САМЫ КАШТОЎНЫ КАПІТАЛ

“…Дзяцей павінна быць больш. Кожная сям’я, дзе ёсць чацвёра і больш дзяцей, за кошт дзяржавы атрымае кватэру… Мець шмат дзяцей стане прэстыжна” – так гаворыцца ў перадвыбарчай праграме кандыдата ў Прэзідэнты РБ Аляксандра Лукашэнкі.
Сям’я Валянціны і Сяргея Упярэнкаў – яскравы прыклад таго, што мець шмат дзяцей прэстыжна. Іх у гэтай сям’і – пяцёра: самай старэйшай Ніне – 9 гадоў, малодшай Ганначцы – 9 месяцаў. У час нашай сустрэчы яна паціху пасапвала ў дзіцячым ложку. Яе старэйшыя сястрычкі былі хто ў школе, хто ў дзіцячым садку. Мама па справах была ў Брэсце. Дома разам з татам заставаўся двухгадовы Ілья, таму сфатаграфаваць атрымалася толькі іх абодвух. Сяргей Упярэнка працуе ў прыватным унітарным прадпрыемстве “Савушкіна” інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка. Жыве гэтая дружная сям’я ў службовым трохпакаёвым доме, выдзеленым гаспадаркай.
— Цеснавата крыху, — гаворыць Сяргей. Тут вось, дзяўчынкі спяць, — паказвае ён невялікі пакойчык з двухяруснымі і складнымі ложкамі.
Але ўсё гэта часова. Непадалёку, як паказаў нам Сяргей, будуецца для іх сям’і новы шыкоўны дом плошчай больш чым 100 квадратных метраў. Бясплатна. За кошт дзяржавы. Не трэба баяцца нараджаць  дзяцей,  лічаць Упярэнкі. Гэта самы каштоўны капітал.

Добавить комментарий


Generika Testpakete

www.profvest.com

https://alfaakb.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!