Да новых вяршынь

Нямала юнакоў Маларытчыны сталі дастойнымі абаронцамі роднай зямлі. Сярод іх — малодшы сяржант Анатоль Чырук, які праходзіць службу ў 2-ім дывізіёне 115-га зенітнага ракетнага палка, што дыслакуецца ў Брэсце. Родам ён з аграгарадка “Лукава”, дзе і прайшлі яго дзяцінства і школьныя гады.

Да арміі Анатоль стаў ужо, можна сказаць, самастойным – атрымаў прафесію юрыста, паспеў папрацаваць.
Калі праходзіў тэрміновую ваенную службу, хутка за­своіў свае абавязкі ў скла­дзе бая­вога разліку, заўжды ста­раўся ўдасканальваць прафесійныя навыкі. Не адзін раз у час палявых вучэнняў, трэніровак Анатоль даказваў, што ён – лепшы спецыяліст свайго падраздзялення. Высокамаральныя асобасныя якасці, прафесіяналізм дазволілі Анатолю трапіць у каманду палка, якая прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе зенітных ракетных падраздзяленняў “Ключы ад неба-2016”. У ім нашай камандзе не было роўных.
За паўтара года Анатоль зразумеў, што служба Радзіме – яго прызванне. Таму ён застаўся служыць па кантракце ў родным дывізіёне.
Малодшы сяржант Ана­толь Чырук заўсёды ім­кнуўся выканаць найлепшым чынам атрыманае заданне. Так, зусім нядаўна Анатоль вярнуўся з новых спаборніцтваў – першынства ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны па гіравым спорце. Там ён заняў першае месца ў сваёй вагавой катэгорыі, выканаў нарматыў першага спартыўнага разраду.
— З гірамі я пазнаёміўся толькі ў арміі, але гэты муж­чынскі від спорту мне спадабаўся – добры спосаб развіць сваю сілу. А каму не хочацца стаць мацнейшым, тым больш, калі для гэтага ёсць усе ўмовы, — дзеліцца ўражаннямі Анатоль.
Цяпер Анатоль Чырук рыхтуецца да ўдзелу адразу ў двух спаборніцтвах – у спартыўных (у чэмпіянаце Узброеных Сіл па гіравым спорце) і ў прафесійных (у міжнародным конкурсе “Ключы ад неба”).
Новых вяршынь у службе табе, Анатоль!
Дзяніс БАКУР, намеснік камандзіра дывізіёна па ідэалагічнай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: Анатоль ЧЫРУК (справа).

Опубликовано ГЧ № 15 от 22.02.17 г.

Добавить комментарий


www.adulttorrent.org/details/gakuen_de_jikan_yo_tomare
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!