Дапамагаюць вывучаць зброю

У праграме абавязковай падрыхтоўкі юнакоў да службы ва Узброеных Сілах і іншых ваенных фарміраваннях краіны пры вывучэнні дысцыпліны “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” ў навучальных установах дзесяць гадзін вы­значана для знаёмства з агнястрэльнай зброяй, якая знаходзіцца на ўзбраенні нашай дзяржавы. Але ў агульнаадукацыйных сярэдніх школах даўно няма вучэбных аўтаматаў, з якімі так любілі займацца юнакі і дзяўчаты, навучэнцы 60-90 гадоў мінулага стагоддзя, не толькі на занятках пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, але і ў пазашкольны час.
І ўсё ж ведаць і ўмець карыстацца найбольш распаўсюджанай зброяй – аўтаматам Калашнікава АК-74 і яго мадыфікацыямі — юнакам, будучым салдатам, неабходна, тым больш, што праграмай прадугледжана выкананне вучэбных нарматываў па няпоўнай разборцы і зборцы яго.
Бацькі ведаюць, што пасля заканчэння 10 класа юнакі павінны прайсці абавязковыя трыццацігадзінныя вучэбна-палявыя зборы, а дзяўчаты — медыцынскую практыку на базе лячэбнай установы. Для юнакоў у гэты час ваеннаслужачыя аддзела пагранічнай службы “Маларыта” арганізоўваюць экскурсіі і праводзяць практычныя заняткі са зброяй.
У тых, хто жадае, ёсць магчымасць самастойна пазнаёміцца з аўтаматам і іншымі відамі зброі ў час правядзення дня адчыненых дзвярэй 38-й мабільнай брыгады ў горадзе Брэсце, а таксама на паказальных выступленнях сілавых структур (АМАП, “Спецназа”, АПС), якія традыцыйна ў Маларыце арганізоўваюць грамадскае аб’яднанне БРСМ, клуб дапрызыўнай падрыхтоўкі (Максім Фадзееў) у дні правя-дзення фінальных спаборніцтваў ФСК “Абаронца Айчыны” (каст­рычнік), раённага “Рыцарскага турніру” (люты), “Міжнароднага дня абароны дзяцей” (чэрвень).
Вучням 11 класа маларыцкай сярэдняй школы № 2 у вы­вучэнні аўтамата і выкананні вучэбных нарматываў па агнявой падрыхтоўцы пастаянна дапамагаюць кіраўніцтва аддзела пагранічнай службы “Маларыта” і былыя выпускнікі школы – ваеннаслужачыя Сяргей Ківачук і Аляксандр Алесік. Яны на заняткі прадастаўляюць вучэбную зброю, дапамагаюць засвоіць правілы і парадак выканання практычных дзеянняў з ёй. За актыўнае ўзаемадзеянне вучні, настаўнікі, дырэкцыя вучэбнай установы вельмі ўдзячны людзям, у каго такая высокая місія – абарона Айчыны, каму даверыла Радзіма са зброяй у руках ахоўваць наш спакой і бяспеку, нашу незалежнасць.
Генадзь ПІПКО, кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў дапрызыўнай падрыхтоўкі.
НА ЗДЫМКУ: школьнікі вывучаюць зброю.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 15 от 22.02.17 г.

Добавить комментарий


Buy Tritrenabol online in USA

https://pills24.com.ua

buysteroids.in.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!