Які ён, вучоны?

Сацыялагічнае даследаванне “Моладзь у навуцы: праблемы і перспектывы” правёў цэнтральны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Мэтай яго было вызначыць, наколькі цікавіць беларускую моладзь навуковая дзейнасць, улічваючы тое, што 2017 год у нашай краіне абвешчаны Годам навукі. У даследаванні прыняло ўдзел 1200 рэспандэнтаў з усёй краіны ва ўзросце ад 16 да 31 года, у тым ліку і маладыя людзі Маларытчыны.

Моладзі да­вялося адказаць на 33 пытанні. Апрацаваўшы атрыманыя дадзеныя, мала­дзёжная даследчая лабараторыя “БРСМ” змагла вызначыць, наколькі прэстыжная прафесія вучонага, ці жадаюць маладыя людзі ўдзельнічаць у навуковай дзейнасці, адкуль атрымліваюць інфармацыю аб сучасных навуковых дасягненнях і многае іншае.
Апытанне паказала, што, на дум­ку маладых людзей, ідэальны вучоны – гэта чала­век назіральны, настойлівы, які ўмее канцэнтравацца на прадмеце вывучэння, валодае высокім узроўнем самаар­га­нізацыі, арыгінальны і незалежны ў поглядах. Большасць ма­ладых людзей пры­зналіся, што цікавяцца навукай і апошнімі на­вуковымі дасягненнямі. Самыя папулярныя крыніцы атрымання інфармацыі аб навуковых даследаваннях і распрацоўках — гэта сайты і блогі, а таксама сацыяльныя сеткі. Толькі 29 працэнтаў адказала, што такой інфармацыяй з імі дзеляцца ў школьным ці ўніверсітэцкім асяродку.
Моладзь сёння цікавіцца наву­ковымі адкрыццямі ў медыцыне, хіміі і фізіцы. Ёсць цікавасць да ІТ-тэхналогій, біялогіі, псіхалогіі, матэматыкі, астраноміі і астрафізікі, гісторыі, эканомікі, геаграфіі, нанатэхналогій і машынабудавання.
Кожны пяты з апытаных калі-небудзь задумваўся аб кар’еры вучонага. Пры гэтым большасць з іх упэўнена, што бацькі і бліжэйшыя сваякі не былі б супраць. Найбольш папулярнай сферай для «патэнцыяльнай» кар’еры для моладзі стала медыцына – прыкладна кожны пяты з рэспандэнтаў аддаў перавагу гэтаму накірунку.
З навуковых мерапрыемстваў, у якіх моладзь часцей прымае ўдзел, былі названы ў парадку ўбывання навуковыя канферэнцыі, з’езды, наведванне гурткоў па інтарэсах з вывучэннем канкрэтнай навукі, конкурсы навуковых (інавацыйных) праектаў, напісанне навуковых артыкулаў і гэтак далей.
Больш прэстыжнымі, чым пра­фесія вучонага, маладыя людзі назвалі такія прафесіі, як ваеннаслужачы, пілот і ІТ-распрацоўшчык. Меншы прэстыж у параўнанні з вучонымі, на думку моладзі, у такіх пра­фесій, як урач, інжынер-механік, юрыст, бухгалтар, інжынер-хімік, повар, настаўнік, маркетолаг і жур­наліст.
53 працэнты рэспандэнтаў лічаць, што навука прыносіць больш карысці, чым шкоды, 37 працэнтаў адказалі, што навуковая дзейнасць нясе толькі карысць.

На здымку: інфаграфіка сацыялагічнага даследавання.

Опубликовано ГЧ № 15 от 22.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.