Новы кіраўнік

Начальнікам Маларыцкага раён­нага аддзела Следчага камі­тэта Рэспублікі Беларусь назначаны падпалкоўнік юстыцыі Аляксей Кан­стан­цінавіч Арлоў.
У 2003 годзе ён закончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці правазнаўства. Пасля заканчэння гэтай навучальнай установы працаваў следчым упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска. Затым, з 2006 года займаў пасаду следчага Пінскага гарадскога аддзела ўнутраных спраў. А калі быў створаны Следчы камітэт, пасаду следчага ў Пінскім міжраённым аддзеле гэтага ведамства, крыху пазней тут жа — пасаду следчага па асоба важных справах, якую займаў да назначэння на пасаду начальніка Маларыцкага раённага аддзела Следчага камітэта.
Аляксею Арлову 35 гадоў. Ён жанаты, разам з жонкай выхоўвае дваіх сыноў.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: начальнік Маларыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксей Арлоў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 16 от 25.02.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://www.biceps-ua.com/

еще по теме

http://best-cooler.reviews/