Юныя сябры міліцыі

Аддзел унутраных спраў сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама выступілі арганізатарамі раённага конкурсу агітбрыгад “Юныя сябры міліцыі”.
Мерапрыемства было прымеркавана да стагоддзя беларускай міліцыі і нядаўна прайшло на базе раённай гімназіі. У творчым спаборніцтве ў намінацыі “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне” прымалі ўдзел агітбрыгады з 8 устаноў адукацыі Маларытчыны: Велікарыцкай СШ імя Платона Саевіча, Лукаўскай СШ, Олтушскай СШ, Хаціслаўскай СШ, Збуражскага д/с-СШ, раённай гімназіі, а таксама СШ №№ 1 і 2 райцэнтра.
Каманды, якія выходзілі на сцэну, на працягу 10 хвілін прадстаўлялі тэматычныя праграмы, распрацаваныя па аўтарскіх сцэнарыях. Выступленні ўсіх агітбрыгад былі запамінальнымі і яркімі. Падчас іх хлопцы і дзяўчаты расказвалі аб тым, што ў асяроддзі падлеткаў яшчэ шмат заганных з’яў. Гэта і курэнне, наркаманія і п’янства, парушэнне правапарадку і правілаў дарожнага руху… А юныя сябры міліцыі актыўна дапамагаюць праваахоўным органам з імі змагацца. Падчас выступленняў таксама падкрэслівалася важнасць прафесіі супрацоўніка міліцыі, яе значэнне ў ахове правапарадку.
У конкурсе “Юныя сябры міліцыі” з творчымі нумарамі прынялі ўдзел і выхаванцы ясляў-садоў №№ 2, 4, 5 і 6 г.Маларыта. Дашкольнікі выразна чыталі на памяць вершы, танцавалі і выконвалі эстрадныя песні.
Журы адзначыла добрую падрыхтоўку ўсіх удзельнікаў раённага конкурсу агітбрыгад “Юныя сябры міліцыі”. Лепшыя нумары творчага спаборніцтва будуць адзначаны дыпломамі і хутка прагучаць падчас святочнай праграмы, прымеркаванай да стагоддзя беларускай міліцыі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: падчас раённага конкурсу агітбрыгад “Юныя сябры міліцыі”.

Опубликовано ГЧ № 17 от 1.03.17г.

Добавить комментарий


еще по теме chemtest.com.ua

niko-centre.kiev.ua

http://oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!