Клопат пра пенсіянераў ад ААТ “Белаграпрамбанк”

На пенсіі жыццё толькі пачынаецца! У мінулым — працоўныя гады, наперадзе – “залатая пара”! Напоўніць жыццё на пенсіі яркімі фарбамі па сілах кожнаму, галоўнае — жаданне і фінансавыя магчымасці. Каб апошнія нават на пенсіі не былі прычынай галаўнога болю, многія працягваюць працаваць. Іншыя лічаць за лепшае больш рацыянальна распараджацца сваімі грашыма, размясціўшы іх у банкаўскія ўклады, і атрымліваць пры гэтым нядрэнны даход. Сучасныя банкі, праяўляючы ўвагу і ўлічваючы інтарэсы сваіх кліентаў, распрацоўваюць ашчадныя праграмы, якія забяспечваюць высокі ўзровень даходу і адначасова дазваляюць, пры неабходнасці, уладальнікам свабодна распараджацца сваімі грашовымі сродкамі. Напрыклад, “Белаграпрамбанк” прапаноўвае прадукт для пенсіянераў – пакет “Клопат”. Як жа павялічыць даход па сваёй пенсіі? 

У “Белаграпрамбанку” ўпэў­нены, што кожны пенсіянер заслугоўвае кла­патлівых адносін і лепшых умоў абслугоўвання. Банк прапаноўвае пакет “Клопат”, створаны спецыяльна для пенсіянераў.
Клопат пра сваіх кліентаў “Бел­аграпрамбанк” пачынае з адкрыцця рахунку “Пенсійны”, які вызначаны для залічэння пенсій і іншых сацыяльных выплат. Да пенсійнага рахунку бясплатна выпускаецца банкаўская плацёжная картка. На рэшткі сродкаў на рахунку “Пенсійны” банк налічвае 2% гадавых.
Яшчэ большы даход можна атрымаць, калі скарыстацца спецыяльным укладам “Клопат”, які таксама ўваходзіць у наш пакет паслуг. Уклад адкрываецца ў беларускіх рублях з тэрмінам захоўвання грошай – 270 каляндарных дзён. Памер працэнтнай стаўкі па ўкладу “Клопат” сёння складае 15% гадавых. І гэта адна з самых высокіх ставак сярод усіх відаў укладаў, што прымае “Бел­аграпрамбанк” на такі тэрмін. Налічаныя працэнты выплачваюцца па заканчэнні кожнага месяца шляхам далучэння да сумы ўкладу альбо пералічэння на карт-рахунак, указаны кліентам.
У пакеце “Клопат” ад “Бел-аграпрамбанка” кліенты, калі адкрываюць пенсійны рахунак з карткай “Клопат”, атрымліваюць і шэраг дадатковых бонусаў. Гэта магчымасць аўтаматычна папаўняць уклад “Клопат”; овердрафтны крэдыт; скідкі ў аптэчнай сетцы “Планета здароўя”, што прадастаўляюцца па картцы “Клопат”; праграма лаяльнасці “Мой бонус”; бясплатныя SМS-паведамленні аб залічэнні пенсіі на картку; бясплатнае падключэнне і выкарыстанне сістэмы “Інтэрнэт-банкінг”; падпіска на ча­сопісы ці бонус у суме 10 рублёў на працягу першых трох месяцаў залічэння пенсіі на рахунак.
“Белаграпрамбанк” кла­поціцца пра старэйшае пакаленне, таму прапаноўвае пенсіянерам камфортнае і хуткае абслугоўванне: для папаўнення ўкладу зусім неабавязкова наведваць аддзяленні банка! Скарыстайцеся паслугай “Аўтапапаўненне ўкладу”, якая дапаможа пералічваць грошы на ўкладны рахунак з пенсійнага аўтаматычна. Механізм аказання паслугі зусім просты: кліент дае распараджэнне банку па­паўняць уклад у пэўным памеры па пэўнаму графіку, і банк добрасумленна выконвае гэтае даручэнне.
У рамках пакета “Клопат” ёсць магчымасць забыць пра чэргі ў паштовых аддзяленнях і прысвяціць вольны час, напрыклад, дачным справам. Кожны ўладальнік “Клопату” зможа бясплатна аплачваць паслугі электра- і водазабеспячэння, рахункі за тэлефонныя размовы, крэдыт, рабіць грашовыя пераводы і многае іншае ў сістэме “Інтэрнэт-банкінг”.
Прыемным падарункам ад “Бел­аграпрамбанка” для ўладальнікаў пакета “Клопат” стануць скідкі ў сетцы аптэк “Планета здароўя”, прычым мінімальная сума пакупкі неабмежавана. Для ат­­рымання скідкі ўладальнікам картак “Клопат” дастаткова разлічыцца імі пры пакупцы. І гэта не ўсё! Усе ўладальнікі пакета “Клопат” атрымліваюць магчымасць выбраць яшчэ адзін падарунак ад банка – квартальную падпіску на адзін з часопісаў: “Сакрэты вылечвання”, “Наша кухня”, “Гаспадар” альбо залічэнне грашовага бонуса ў суме 10 рублёў на працягу першых трох месяцаў залічэння пенсіі на рахунак.
Праграма лаяльнасці “Мой бонус” – таксама вельмі прыемны дадатак да пакета “Клопат”. Сутнасць яе заключаецца ў прадастаўленні паслугі Cash-back – даход, які выплачвае банк кліенту (вяртае грашовыя сродкі на рахунак кліента) ў выглядзе 2% ад сумы безнаяўнай аплаты тавараў (работ, па­слуг) з выкарыстаннем карткі. Спіс магазінаў, у якіх выплачваецца Cash-back , вялікі па ўсёй рэспубліцы. У нашым горадзе гэта ўсе аптэкі, магазін “Санта”, сетка магазінаў “Родны кут”, магазіны “Бакалея”, “Ваяж-эфект”, “Вкусландыя”, “Мясная лаўка”, “Алькор” і многія іншыя.
Якім будзе ваша жыццё на пенсіі, залежыць толькі ад вас. Не ўпусціце магчымасць пражыць гэты перыяд яскрава і пазітыўна: сустракайцеся з сябрамі, праводзьце час на прыродзе, гуляйце з унукамі, падарожнічайце і зараджайцеся станоўчымі эмоцыямі. Адным словам, рабіце ўсё тое, пра што марылі ўсе працоўныя гады! А “Белаграпрамбанк” паклапоціцца пра ваш дабрабыт.
Ганна АЛЕСІК,
начальнік аддзела рознічных паслуг РКЦ № 15 г. Маларыты.

НА ЗДЫМКУ: Ганна АЛЕСІК.

Опубликовано Гч № 17 от 1.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://www.farm-pump-ua.com/

https://velotime.com.ua

у нас all-diplomer.com