Маларыцкія архнаватары

Падведзены вынікі V рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “АрхНавацыя-2016”, які быў прымеркаваны да Сусветнага дня архітэктуры. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі.
Яго мэта — павышэнне цікавасці да архітэктуры роднага краю, развіццё дзіцячай архітэктурна-мастацкай творчасці і фарміраванне экалагічнай свядомасці. У конкурсе прымалі ўдзел вучні, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі краіны ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў. Па выніках творчага спаборніцтва ўзнагародамі адзначаны і маларытчане.
У намінацыі “Жывапіс” і “Графіка” дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджаны: Віялета Сіжук і Дар’я Крэйдзіч (аб’яднанне па інтарэсах “Дызайн інтэр’ера” Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей, педагог Алёна Міцюк) і Ірына Адынец (аб’яднанне па інтарэсах “Клуб старшакласнікаў” раённай гімназіі, педагог Наталля Асіпук). Пры падвядзенні вынікаў прафесійнае журы ацэньвала раскрыццё тэмы, арыгінальнасць ідэі, майстэрства, кампазіцыйна-мастацкі ўзровень выканання работы, яе тэхніку, якасць.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Віялета Сіжук, Дар’я Крэйдзіч і Ірына Адынец са сваімі педагогамі Алёнай Міцюк і Наталляй Асіпук.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 17 от 1.03.17г.

Добавить комментарий


велосипед купить киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!