Памяць запальвае сэрцы

У раённай гімназіі прай­шоў месячнік аба­рон­на-масавага, спар­тыўнага і патрыятычнага выхаван­ня. Для вучняў 1-11 класаў было распрацавана і праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў. У рамках месячніка прайшлі такія мерапрыемствы, як інфармацыйная гадзіна “Памяць запальвае сэрцы”, акцыі “Дзеці – ветэранам” і “Віншаванне ветэрану Вялікай Айчыннай вайны”, урокі мужнасці “Па­мяць у нашых сэрцах жывая” і інш.
Юнакі 10-11 класаў таксама прымалі ўдзел у раённых спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, раённым конкурсе “Рыцарскі турнір”. У бібліятэцы была арганізавана выстава кніг, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны “Подзвіг вечны і неўміручы”.
Аднак найбольшую цікавасць выклікаў гімназічны конкурс-агляд строю і песні “Мая Айчына”. На працягу некалькіх тыдняў да яго сур’ёзна і штодзённа рыхтаваліся. У конкурсе актыўны ўдзел прынялі вучні 3, 5-10 класаў. Класам неабходна было прадэманстраваць уменне выступаць адзінай камандай.
Журы, у склад якога ўваходзілі Мікалай Дубач, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Наталля Бурда, старшы кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю “Хаціслаў”, Алёна Астапенка, інспектар групы прапаганды і агітацыі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама настаўнікі раённай гімназіі, было цяжка вызначыцца з пераможцамі.
У конкурсе-аглядзе строю і песні першыя месцы занялі каманды 3 “В”, 7 “Б” і 8 “Б” класаў. На другім месцы апынуліся каманды 3 “Б”, 6 “А” і 8 “А” класаў, на трэцім — 3 “А”, 5 “А” і 9 “Б” класаў.
Усе пераможцы адзначаны дыпломамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: конкурс-агляд строю і песні “Мая Айчына” ў раённай гімназіі.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 17 от 1.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий