“А ў адказнасці няма выхадных”

Калі гаварыць пра такі шаноўны юбілей, як 100-годдзе беларускай міліцыі, хочацца ўспомніць тых супрацоўнікаў-кіраўнікоў аддзела, якія арганізоўвалі службу, выхоўвалі і навучалі падначаленых, закладвалі і працягвалі міліцэйскія традыцыі. 

Гэта Мікалай Антонавіч Шамчук (1945 — 1947), Дзмітрый Лядзянкін (каст­рычнік 1947 – лістапад 1952), Фёдар Патапавіч Пудзілаў (лістапад 1952 – красавік 1954), Аляксандр Казіміравіч Чарапавіцкі (красавік 1954 — 1959), Аляксандр Мікалаевіч Гарбухоў (1959 — 1963), Сяргей Дзмітрыевіч Лядзінскі (студзень 1965 — сакавік 1976), Сцяпан Мікалаевіч Дужы (сакавік 1976 — жнівень 1979), Леанід Уладзіміравіч Латыш (жнівень 1979 — лістапад 1984), Аляксей Уладзіміравіч Паўлюкавец (лістапад 1984 — лістапад 1994), Іван Іванавіч Якімук (люты 1995 — сакавік 1996), Віталій Іванавіч Барышчык (сакавік 1996 – чэрвень 2001), Канстанцін Канстанцінавіч Карпук (ліпень 2001 — студзень 2003), Валерый Мікалаевіч Грычук (сту­дзень 2003 — жнівень 2005), Леанід Леанідавіч Мельнік (лістапад 2005 — снежань 2008), Валерый Андрэевіч Філановіч (часова выконваючы абавязкі начальніка, снежань 2008 — жнівень 2009), Аляксандр Дзмітрыевіч Мельнік (жнівень 2009 — снежань 2012). А са студзеня 2013г. райаддзел міліцыі ўзначальвае Віталій Іванавіч Ганчарук.
— Маларыцкі раённы аддзел унутраных спраў бярэ адлік з кастрычніка 1939г. Тады з ліку мясцовага на­сель­ніцтва было створана раённае аддзяленне міліцыі. У яго функцыі ўваходзіла ба­­­рацьба з крымінальнай зла­чыннасцю, крадзяжамі, на­цыяналістычным падпол­лем.
Першым начальнікам аддзела міліцыі быў Холадаў (яго імя, на жаль, не захавалася). Супрацоўнікамі міліцыі былі Афанасій Пятровіч Волаў, Аляксандр Мартышчанка, Дзені­сен­ка і Закаблукін, якія ўз­начальвалі аператыўную работу. Участковымі ўпаў­на­важанымі працавалі Фёдар Ульянавіч Струнец, Давыд Іванавіч Крэнь, Аляксей Навумавіч Алесік, Іосіф Сцяпанавіч Якімук, Андрэй Пятровіч Хамічук, Мікалай Рыгоравіч Масюк, Іван Кірычук; начальнікам пашпартнага стала працаваў Генадзь Сілавіч Шчыцько, міліцыянерамі – Іван Кручко, Іван Алесік, Даніла Савельевіч Шаўчук, Міхаіл Анатольевіч Гаркаўчук, Рыгор Зіноўевіч Алексяюк, Арсеній Савельевіч Дземідзюк. Міліцыя аказвала садзейнічанне ў забеспячэнні нармальнай работы створаных раённых устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў. Супра­цоўнікі міліцыі праводзілі ўлік насельніцтва, прафі­лактычную работу сярод насельніцтва па раст­лу­мачэнні існуючага зака­на­даўства.
З 21 на 22 чэрвеня 1941г. адказным дзяжурным па аддзяленні міліцыі быў Афанасій Пятровіч Волаў. Ён разам з супрацоўнікамі Дзенісенка, Генадзіем Сілавічам Шчыцько і Мартышчанка арганізаваў вываз сакрэтнай дакументацыі. Баі ўжо ішлі за 5 км ад Ма­ларыты, калі яны на чыгуначнай станцыі селі ў апошнюю дрызіну і паехалі ў накірунку да чыгуначнай станцыі “Забалацце” (тэрыторыя Украінскай ССР). У час бамбёжкі станцыі “Забалацце” Дзенісенка загінуў, а пра Мартышчанка нічога не было вядома. А.П.Волаў і Г.С.Шчыцько засталіся ўдвух. З мехам сакрэтнай дакументацыі яны дабраліся да Магілёва, дзе Шчыцько застаўся ў распараджэнні Народнага камісарыята ўнутраных спраў. А.П.Волаў накіраваўся далей на ўсход і сакрэтную дакументацыю аддзялення міліцыі даставіў у г.Саратаў, дзе здаў на за­хаванне ва Упраўленне НКУС пад распіску.
У першы дзень вайны дабравольцамі ў Чырвоную Армію пайшлі ўчастковыя ўпаўнаважаныя міліцыі А.Н.Але­сік, Ф.У.Струнец, М.Р.Масюк…
20 ліпеня 1944г. тэрыторыя раёна была вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў. У міліцыю прыйшло новае пакаленне з ліку мясцовага насельніцтва і партызан. З тых супрацоўнікаў, якія служылі раней, нікога не было па той прычыне, што большасць з іх загінула, а астатнія знаходзіліся ў дзеючай арміі. Цяжкасці аднаўленчага перыяду ўскладняліся неабходнасцю арганізацыі барацьбы з нацыяналізмам і актыўнасцю крымінальнай злачыннасці. У той час асабліва зверствавалі рэйдавыя бандысцкія групы ўкраінскіх нацыяналістаў на тэрыторыях Хаціслаўскага, Арэхаўскага, Олтушскага сельсаветаў, а таксама ў вёсках Ляхаўцы, Отчын, Хмелішча.
— Віталій Іванавіч, на вашу думку, што спрыяе поспеху ў рабоце аддзела ўнутраных спраў?
— Неабходнасці пера­ліч­ваць усё, што спрыяла поспеху эфектыўнай і выніковай работы, няма. Найлепшае пацвярджэнне – належны грамадскі парадак, бяспека, атмасфера нецярпімасці да парушальнікаў закону. Аднак неабходна памятаць, што работа ўсіх супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў – адзіны зладжаны механізм, дзе адчуваецца адказнасць кожнага за свае дзеянні і ўчынкі. Паасобку ў міліцыі працаваць нельга, бо перад супрацоўнікамі райаддзела міліцыі заўсёды стаялі і стаяць агульныя задачы. Таму невыпадкова, што райаддзел унутраных спраў, напрыклад, у 1984г. быў узнагароджаны пераходным прызам імя батальёна міліцыі К.Г. Уладзімірава за высокія вынікі ў барацьбе са злачыннасцю і ахове грамадскага парадку. Між іншым, прыз быў заснаваны Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь у памяць аб байцах батальёна, якія летам 1941г. праявілі мужнасць, самаадданасць, стойкасць і вернасць Радзіме пры абароне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А ў 1987г. Маларыцкі райаддзел міліцыі зноў атрымаў заслужаную ўзнагароду — прыз упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама імя С.І.Сікорскага. Між іншым, у аддзеле створаны ўсе ўмовы для выніковай працы. У 1984г. была праведзена рэканструкцыя бу­дынка (прыбудавана яго частка). Гэта палепшыла ўмовы працы асабовага саставу аддзела. У 2010г. быў праведзены капітальны рамонт. У асобным будынку знаходзіцца аддзяленне па грамадзянству і міграцыі.
— Сярод насельніцтва цяпер праводзяцца шматлікія апытанні. Пра што яны сведчаць?
— Вынікі вывучэння грамадскай думкі паказалі, што жыхары Маларытчыны ў цэлым ацэньваюць работу міліцыі станоўча, бачаць у нас гаранта бяспекі. Такі давер трэба апраўдваць, падтрымліваць і далей. Лічу, што сёння актуальныя словы Ф.Э.Дзяржынскага, які некалі сказаў пра міліцыю так: “Паняцце і ўяўленне пра міліцыю ў насельніцтва павінна быць звязана толькі з сумленнасцю, справядлівасцю, законнасцю, ветлівасцю, культурнасцю і іншымі лепшымі якасцямі беззаганных людзей”. Быць якраз такімі імкнуцца ўсе супрацоўнікі нашага аддзела. Міліцыя – гэта перш за ўсё адказнасць, а ў адказнасці няма выхадных.
— Віталій Іванавіч, што пажадаеце калегам у дзень прафесійнага свята?
— Здароўя, поспехаў, дабрабыту і ладу ў сем’ях, надзейнага тылу, а трывогі толькі вучэбнай. Хочацца пажадаць калегам новых дасягненняў на службе, бадзёрасці і энтузіязму, светлых мар і іх абавязковага здзяйснення!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Віталій Ганчарук, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама; рабочы момант.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 18 от 4.03.17 г.

Добавить комментарий


отдых в Хорватии

www.kover-samolet.com.ua/kovry/sinteticheskie-kovry/

代孕母亲
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!