“Арт-вакацыі” на Маларытчыне

Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі “Арт-вакацыі” праводзіцца штогод. І пачынаецца ён з фестываляў у кожнай з абласцей. Абласны фестываль “Арт-вакацыі – 2017”, дэвіз якога “Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні!” ўключае ў сябе конкурсы сучаснай лічбавай творчасці навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі “Арт-партал” і інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-забаўляльных мерапрыемстваў “КРЭОН”, інтэрактыўны праект “Рэцытацыя” і агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў прафесійнай адукацыі. Адзін з конкурсаў прайшоў на базе Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Юнакі годна абаранялі гонар сваёй навучальнай установы ў саракахвілінным канцэрце: спявалі эстрадныя, народныя, аўтарскія песні, ігралі на гітарах, чыталі рэп і вершы свайго сачынення. У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі дырэктар і метадыст ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці” Таццяна Валевач і Міхаіл Слесарчук, а таксама мастацкі кіраўнік гарадскога Дома культуры Аляксандр Барысюк. Абласное журы знаёміцца з тэматычнымі канцэртнымі праграмамі на базах 42 устаноў адукацыі, таму вызначыць пераможцаў і прызёраў будзе даволі складана. Але менавіта яны прымуць удзел у заключным гала-канцэрце ў красавіку 2017 года. Рэспубліканскае журы адбярэ лепшыя калектывы і індывідуальных выканаўцаў для ўдзелу ў фінале рэс­пуб­ліканскага агляду-конкурсу ў маі. Спадзяемся, што і нашы выканаўцы будуць у ліку фі­налістаў.
Надзея ДЗЕМ’ЯНЮК, педагог-арганізатар Маларыцкага ДзПЛ СВ.
НА ЗДЫМКУ: у час фестывалю.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 19  7.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


seo киев

www.chemtest.com.ua/

http://ry-diplomer.com