У ліку пераможцаў

Зборная каманда Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — у ліку пераможцаў першынства абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па гіравым спорце.
Чэмпіёнаў спаборніцтва вызначалі ў шасці вагавых катэгорыях, а таксама ў агульнакамандным заліку. Сярод гарнізонаў 3-й катэгорыі прадстаўнікі Маларыцкага райаддзела былі лепшымі. Моцныя і вынослівыя, яны абышлі жабінкаўскіх і ляхавіцкіх выратавальнікаў-пажарных. У асабістым заліку маларытчане таксама паказалі добрыя вынікі. У катэгорыі да 65 кілаграмаў першае месца заняў Дзяніс Пантыкін, другое ў катэгорыі да 70 кілаграмаў — у Аляксандра Сезіка.
Дар’я ПАЎЛЯНКОВА.
На здымку: зборная каманда Маларыцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Опубликовано ГЧ  № 19 от 7.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://profvest.com

станозолол купить

подробнее np.com.ua