Зламаць стэрэатып нязручнасці

Мы часта ўжываем устойлівае выказванне: “Мой дом – мая крэпасць”. І сапраўды, дом, сям’я – гэта месца, дзе кожны чакае паразумення, падтрымкі, абароны ад знешняга негатыву. Але ні для каго не навіна, што дом нярэдка становіцца пасткай насілля, у якую трапляе часцей за ўсё жанчына. І як крыўдна, калі родны чалавек, ад якога чакаеш дапамогі і падтрымкі, ператвараецца ў тырана. Праблема дамашняга насілля, на жаль, далёка не новая. Але часта яна застаецца нябачнай іншым. Чалавек, які прыгнечаны праблемамі псіхалагічнай неспрыяльнасці ў сям’і, адчувае сябе нешчаслівым, пакутуе, але вельмі рэдка сам б’е трывогу. У такой сітуацыі вельмі патрэбна дапамога. Як своечасова аказаць яе, сабраўшы адпаведныя звенні ў ланцужку ўзаемадзеяння, — аб гэтым і многім іншым ішла размова на чарговым пасяджэнні між­ведамаснага савета па прадухіленні насілля ў сям’і і аказанні дапамогі ахвярам насілля, удзел у якім прыняў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны.

Пяць гадоў назад савет ветэранаў узначаліў Уладзімір Андрэевіч Бойка. Працягваючы добрыя традыцыі захавання памяці аб баявым мінулым і ўдзелу ў патрыятычным выхаванні моладзі, новы кіраўнік актывізаваў работу з ветэранамі працы. Усе добрыя справы савета ўвойдуць у летапіс гісторыі арганізацыі, напісанне якога пачалося ўжо.
Самыя розныя мерапрыемствы – урокі мужнасці, вечары памяці, паездкі, акцыі, у якіх абавязкова прымаюць удзел ветэраны, і ёсць тая вялікая работа, якая праводзіцца для выхавання маладога пакалення. На гэтым засяродзіла ўвагу ў сваім выступленні госць юбілейнай сустрэчы — намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Жалнерык. Жывое слова ветэранаў, тых мудрых людзей, хто змагаўся за мірную будучыню, хто ўсё жыццё сумленна і старанна працаваў – гэта вельмі важная складаемая ў патрыятычным выхаванні.
На працягу многіх гадоў раённы савет ветэранаў цесна супрацоўнічае з калектывам тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Аб тым, якую ролю адыгрываюць ветэраны ў насычэнні цікавым зместам многіх мерапрыемстваў Цэнтра, і тым, як дапамагае клуб для пажылых людзей “Незгасальны агеньчык” разнастаіць будні ветэранаў, распавяла загадчыца ад­дзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра Таццяна Сацюк.
Пасля заканчэння працоў­най дзейнасці з выхадам на пенсію, як адзначала яна, амаль кожны чалавек адчувае спусташэнне. За­поўніць яго дапамагаюць новыя захапленні. Сустрэчы ў клубе для пажылых лю­дзей, навучанне азам работы на камп’ютары, цікавыя мерапрыемствы, удзел у акцыях і майстар-класах – усё гэта дапамагае вярнуць цікавасць да жыцця, зразумець, што на пенсіі жыццё набывае новы сэнс. Удзельнікі юбілейнай сустрэчы змаглі пазнаёміцца з прэзентацыяй работы клуба “Незгасальны агеньчык”, дзе на слайдах многія з ветэранаў пазналі сябе.
Не выпадкова госцем юбілейнай сустрэчы стала і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын. Нярэдка прадстаўнікі грамадскіх арганізацый выступаюць партнёрамі ў правядзенні розных мерапрыемстваў. Вопытным заслужаным людзям, у кожнага з якіх было, а ў некаторых застаецца, сваё поле дзейнасці, яна дзякавала за актыўнасць, а ветэранам вайны – за спакойнае мірнае жыццё, дзеля якога яны цярпелі пакуты. Ад грамадскага аб’яднання многія ўдзельнікі святочнай сустрэчы атрымалі падарункі і кветкі.
Кожны з ветэранаў працы – часцінка асобнага калектыву. У час працоўнай дзейнасці кожны меў непасрэднае дачыненне да прафсаюзнай арганізацыі. А таму ўсім было цікава даведацца з расказа старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргея Строка аб сённяшнім жыцці прафсаюзаў.
Любы юбілей – гэта нагода ўспомніць мінулае. Пра тых людзей, з кім некалі даводзілася працаваць на Маларытчыне, аб тых падзеях, якія засталіся ў далёкай гісторыі, шчыра ўспаміналі госці – прадстаўнікі абласнога савета ветэранаў – Аляксей Мікалаевіч Кот і Мікалай Мікалаевіч Ні­кан­чук. За актыўную дзей­­насць ад абласной арганізацыі яны ўручылі ўзнагароды старшыні раённай арганізацыі былых вязняў фашызму Аляксею Крываблоцкаму і кіраўніку музея Мельніцкай школы Пятру Ківачуку.
Павіншаваць раённую арганізацыю ветэранаў з юбілеем прыйшоў на сустрэчу намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны. Гісторыя захоўваецца праз жыцці і лёсы людзей. Кожны з ветэранаў вайны і працы ствараў і працягвае ствараць летапіс раёна. Прыемна, як адзначыў Вадзім Паўлавіч, што многія ветэраны па-ранейшаму актыўныя. Хто выходзіць з ракеткай на тэнісны корт, хто праводзіць майстар-клас у яблычным садзе – усё гэта прыклад для падрастаючага пакалення. А адна з галоўных задач сёння — працаваць з моладдзю, правільна выхоўваць яе. За плённую дзейнасць у развіцці ветэранскага руху Пісьмо падзякі ад райвыканкама атрымаў старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Уладзімір Ганчар.
Яшчэ доўга працягвалася святочная сустрэча. Ветэраны не толькі ўспаміналі, але і дзяліліся планамі, цікавымі задумамі. Адна з іх – стварэнне народнага фотаальбома. Ініцыятар ідэі — Валерый Савасціёнак. А калі ёсць планы – значыць, многае яшчэ наперадзе.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час юбілейнай сустрэчы.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 20 от 11.03.17 г.

Добавить комментарий


ценная бумага

別れさせ屋 三重県

читайте здесь www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!