Ці можа з’явіцца плесня ў вучнёўскім рукзаку?

На базе раённай гімназіі прайшла ІХ раённая навукова-даследчая канферэнцыя вучняў пачатковых класаў “Я – даследчык”. Яе асноўная мэта — выяўленне таленавітых, інтэлектуальна-адораных вучняў, стварэнне умоў для раскрыцця іх творчага патэнцыялу, развіццё навыкаў навукова-даследчай і пошукавай дзейнасці, умення аналізаваць і прагназаваць, актывізацыя пазнавальнай цікавасці да прадметаў школьнага цыкла.

У інтэлектуальным спаборніцтве прымалі ўдзел вучні 3 і 4 класаў з 19 устаноў адукацыі Маларытчыны. Юныя навукоўцы прадставілі вынікі сваіх даследаванняў, эксперыментаў, доследаў у 3 секцыях: “Матэматыка, фізіка, тэхніка”, “Прыродазнаўства”, “Гуманітарныя веды”. Удзельнікі канферэнцыі абаранялі свае даследчыя работы, дэманстравалі інтэлектуальныя, творчыя і камунікатыўныя здольнасці. Будучых навукоўцаў Маларытчыны цікавіла шырокае кола надзённых і актуальных пытанняў. Яны, напрыклад, даследавалі, як тытунёвы дым уплывае на рост і развіццё раслін, ці можа з’явіцца плесня ў вучнёўскім рукзаку, знаходзілі адрозненне грачанікаў, якія спечаны дома і на хлебазаводзе, даследавалі гісторыю з’яўлення календара і ўзнікненне ткацтва на Маларытчыне. Вучні пачатковых класаў давалі адказы на актуальныя і на­дзённыя пытанні. Напрыклад, як у хатніх умовах вырасціць імбір і вызначыць якасць мёду, чаму беларусы так любяць буслоў. Маларыцкія даследчыкі таксама давалі парады, як зберагчы зрок, пазбавіцца шкодных звычак, аналізавалі перыядычныя выданні для дзяцей, складалі генеалагічнае дрэва сваёй сям’і. Яны вызначалі 7 цудаў сваёй вёскі, расказвалі пра мінулае населеных пунктаў і будову кроснаў…

Журы вызначыла лепшых. Дыпломамі першай ступені ў ІХ раённай навукова-даследчай канферэнцыі вучняў пачатковых класаў “Я – даследчык” адзначаны работы, выкананыя Ангелінай Максімук (СШ №1, кіраўнік В.А.Астапук), Ганнай Паляціла і Канстанцінам Пархамуком (Дарапеевіцкі д/с-СШ, кіраўнік І.В.Яшчук). Дыпломы другой ступені атрымалі даследаванні, падрыхтаваныя Ільёй Бельчуком (Пажэжынская БШ, кіраўнік В.М.Бяльчук),Ільёй Мірчуком (раённая гімназія, кіраўнік В.В.Дзяніс), Ірынай Жлукта і Вікторыяй Серада (Замшанскі д/с-БШ, кіраўнік Л.Ю.Тарасюк). Дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны работы, пад­рыхтаваныя Мікітам Сланеўскім (раённая гімназія, кіраўнік С.К.Аксянюк), Ганнай Кар­дзялюк (СШ №2, кіраўнік Т.М.Яцура), Таццянай Алесіюк (Лукаўская СШ, І.К.Тарасюк).
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: юныя даследчыкі раённай гімназіі Ілья Мірчук, Мікіта Сланеўскі і Вікторыя Заляшчук са сваімі настаўнікамі С.К.Аксянюк, Н.М.Заляшчук і В.В.Дзяніс.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 20 от 11.03.17г.

Добавить комментарий


https://mitsubishi.niko.ua

https://avtopoliv-gazonov.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!