Патомны ваенны

Загадам міністра абароны Рэс­публікі Беларусь № 13 ад 21 лютага 2017 г. ваенным камісарам Маларыцкага раёна назначаны пад­палкоўнік Аляксандр Праўдзін.
Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся 4 мая 1976 года ў горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі ў сям’і ваеннаслужачага. Шмат давялося паездзіць па гарадах былога Савецкага Саюза па месцах службы бацькі. У 1991 годзе сям’я пераехала жыць у Брэст. У тым жа годзе Аляксандр Уладзіміравіч паступіў у Мінскае сувораўскае вучылішча, якое закончыў у 2003 годзе. З 1993 па 1998 гады праходзіў навучанне ў Мінскім вышэйшым ваенна-інжынерным вучылішчы, цяпер ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Праходзіў службу ў воінскіх часцях Гро­дзенскага гарнізона. З 2004 па 2006 гады вучыўся на камандна-штабным факультэце ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Потым служыў у Пружанскім гарнізоне, у камандаванні сухапутных войскаў у г. Бабруйску, пасля расфарміравання якога ў 2011 годзе быў накіраваны на службу ў ваенны камісарыят Брэсцкай вобласці.
Аляксандр Уладзіміравіч жанаты, разам з жонкай, выкладчыцай замежных моў СШ № 6 г. Брэста, выхоўвае дачку.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: ваенны камісар Маларыцкага раёна Аляксандр ПРАЎДЗІН.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано Гч № 20 от 11.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.