“Калядны сюрпрыз”

Той, хто апошнімі днямі наведваў раённую паліклініку, не мог не заўважыць у фае першага паверха белы шар з чырвоным крыжам.  Гэта дабрачынная капілка, якую ўсталявала раённая арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа, пачынаючы акцыю “Калядны сюрпрыз”.
— Наша арганізацыя, — заўважыла, расказваючы пра акцыю, старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Зоя Дзмітрыеўна Алесік, —  праводзіць сваю работу выключна за сродкі ахвяраванняў і членскіх узносаў. Гэтых сродкаў недастаткова, каб паклапаціцца пра ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе.
А таму і вырашылі заклікаць жыхароў раёна ўнесці свой уклад у справу міласэрнасці. Ахвяраваўшы зусім невялікія грошы, кожны можа дапамагчы сабраць сродкі на набыццё падарункаў. Іх атрымаюць дзеці, якім на навагоднія і калядныя святы давядзецца лячыцца ў стацыянары райбальніцы, а таксама дзеці-інваліды. Давайце святочныя сюрпрызы прыгатуем гэтым дзецям разам!
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: дабрачынную скарбонку не абмінаюць людзі нераўнадушныя.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


surrogacycmc.com

www.steroid.in.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!