Выбірае кліент

Як ні круці і што ні гавары, а добра, што ў многіх сельскіх населеных пунктах яшчэ захаваліся і працуюць комплексныя прыёмныя пункты. Яны па-ранейшаму выручаюць вяскоўцаў у многіх выпадках.

-З 1989 года я працую ў Велікарыцкім комплексным прыёмным пункце, — расказвала прыёмшчык заказаў Вольга Абрамук. — Вядома, шмат чаго з таго часу змянілася. І штат да мінімуму скараціўся: цяпер тут працую толькі я адна. А вось некаторыя з паслуг па-ранейшаму запатрабаваныя вяскоўцамі. Гэта і рамонт адзення, і пашыў бялізны, і рамонт тэлевізараў, абутку. І хоць апошнія непасрэдна на комплексным прыёмным пункце не аказваюцца, у маіх абавязках аформіць заяўку і адправіць тэлевізар ці абутак у Маларыту, дзе іх і адрамантуюць. Для некаторых гэта не зусім зручна, таму часам людзі застаюцца незадаволенымі, бо самі павінны шукаць майстроў-прыватнікаў. А яны часцей за ўсё працуюць толькі ў горадзе. У вёсках гэтая ніша пакуль яшчэ не занятая.
Карыстаюцца вяскоўцы і паслугамі пракату. Асабліва запатрабаваныя прадметы кухоннага ўжытку. Калі ёсць неабходнасць узяць напракат нешта іншае, раблю заяўку зноў жа ў Маларыту ў Дом быту. Некалі былі запатрабаваныя і паслугі мыцця бялізны. Цяпер мала хто імі карыстаецца, бо ў кожнага дома ёсць пральная машына.
— А вось цырульніцкія паслугі, відаць, яны таксама запатрабаваныя?
-Вельмі. Тым больш, што некалькі апошніх гадоў у нас гэтыя паслугі аказвае ўніверсальны майстар Таццяна Стальмашук, якая прыязджае з Дома быту. Людзі задаволеныя, як Таццяна адносіцца да сваіх абавязкаў, як абыходзіцца з кліентамі, задаволены яе прафесійным майстэрствам, таму ад імя ўсіх хочацца сказаць ёй шчырае дзякуй.
Калі гаварыць пра эканамічныя паказчыкі работы Велікарыцкага комплекснага прыёмнага пункта, дык вытворчыя планы, што даводзяцца, адзіны работнік Вольга Абрамук выконвае, нягледзячы на тое, што працуе ўсяго толькі 2 дні ў тыдзень: у чацвер і суботу. А гэта лішні раз пацвярджае: тыя паслугі, што на комплексным прыёмным пункце аказваюць, сапраўды запатрабаваныя.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: прыёмшчык заказаў Велікарыцкага комплекснага прыёмнага пункта Вольга АБРАМУК.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 20 от 11.03.17 г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

13.ua/vyveski
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!