“НАША СЛУЖБА, як сэрца, адпачынку не ведае”

У гарадскім Доме культуры прайшоў урачысты сход, прысвечаны святкаванню 100-годдзя міліцыі.
Мерапрыемства стала прыгожым і запамінальным святам, якое ўражвала змястоўнасцю і дакладна выбудаваным лагічным ланцужком. Што ні вазьмі — выступленні-віншаванні, канцэртная праграма, дакументальныя відэакадры, ушанаванне лепшых — усё, як і належыць органам правапарадку, было адточана і прадумана.

Векавы юбілей — гэта перш за ўсё гісторыя, памяць пра той шлях, што прайшлі вартавыя правапарадку ад стварэння органаў унутраных спраў да сённяшняга дня. Мяняліся пакаленні, міліцыя мацнела тэхнічна, але ўвесь час нязменнымі заставаліся традыцыі, якія закладвалі тыя, хто стаяў ля вытокаў стварэння яе. Паняцці гонар і справядлівасць і для цяперашніх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не проста словы, а справа ўсяго жыцця. У гэтым лішні раз пераконваўся, калі на сцэну за ўзнагародамі адзін за адным выходзілі лепшыя з лепшых. А такіх было нямала. Некаторым з іх на сцэну давялося выходзіць двойчы, бо былі заахвочаны не толькі кіраўніцтвам раённага аддзела ўнутраных спраў, але і абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, аблвыканкамам і абласным Саветам дэпутатаў.

У ліку ўзнагароджаных Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Ніканчук, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі райаддзела міліцыі, Граматай УУС – Валерый Горнік, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку, Падзяка ўпраўлення ўнутраных спраў аб’яўлена Ігару Рыбалка, памочніку дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны ўчастковы інспектар Эдуард Паўлаў, а Ганаровай граматай райсавета дэпутатаў – участковы інспектар міліцыі Павел Клюнчык.
Шэраг работнікаў былі заахвочаны медалём “100 гадоў міліцыі Беларусі”. Гэта Павел Селех, першы намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў, Уладзімір Карабчук, начальнік Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС РБ, Сяргей Кірычук, камандзір аддзялення груп затрымання страявога падраздзялення Маларыцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС РБ, Барыс Улезла, старшыня ветэранскай арганізацыі аддзялення Дэпартамента аховы МУС РБ.
Многія супрацоўнікі міліцыі за высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, значны ўклад у справу выхавання асабовага саставу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў былі ўдастоены нагруднага знака “Аддзел унутраных спраў Маларыцкага райвыканкама”. У ліку іх Мікалай Піскун, начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Уладзімір Валчук, старшы інспектар-дзяжурны аператыўнай дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі райаддзела ўнутраных спраў, Аляксандр Андрэеў, маёр міліцыі ў запасе, Вадзім Падалінскі, старшы прапаршчык міліцыі ў запасе, і інш.
Шэрагу работнікаў аддзела ўнутраных спраў аб’яўлена падзяка кіраўніцтвам райаддзела, некаторыя былі заахвочаны кіраўніцтвам Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай службы імя Ф. Дзяржынскага, райваенкамата, беларускага фізкультурна- спартыўнага таварыства “Дынама”.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ:  узнагароды — лепшым, удзельніца канцэрта Святлана САЎЧУК.

Опубликовано ГЧ № 21 от 15.03.17 г.

Добавить комментарий


ka4alka-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!