Здаровы інтарэс

На ўчастку, які абслугоўвае Радзежскі ФАП, 866 жыхароў, сярод якіх 125 дзяцей да 14 гадоў, 40 падлеткаў. Фельчар Лідзія Буйкевіч (на здымку) – вопытны спецыяліст, у медыцыне ўжо 33 гады.
— Людзі цяпер больш уважлівыя да свайго здароўя сталі, — гаворыць Лідзія Іванаўна. – Зразумела, хваробы веку, як іх называюць, інсульты, ішэмічная хвароба сэрца, самыя распаўсюджаныя і ў жыхароў Радзежа, затое ў нас не такія частыя анкалагічныя захворванні. З пачатку года выяўлены толькі 1 хворы.
У дзень, калі мы наведалі ФАП, а гэта быў аўторак, прыём тут вяла ўрач Ланской амбулаторыі Наталля Паздзяйкіна. Адначасова можна было здаць і кроў на аналіз – разам з доктарам працавала лабарант амбулаторыі. Людзі звярталіся не толькі па прычынах дрэннага самаадчування, але і за кансультацыяй, каб не захварэць.

Добавить комментарий


https://www.salon-svadebny.com.ua

www.ka4alka-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!