ВА ЎМОВАХ моцнай КАНКУРЭНЦЫІ

У раённым спажывецкім таварыстве прайшоў справаздачны сход, дзе падвялі вынікі яго работы па развіцці вытворчай, гандлёвай і нарыхтоўчай дзейнасці за 2016 год.

Як гаварыла ў сваім выступленні старшыня Алена Цімашэнка, дзейнасць райспажыўтаварыства летась была скіравана на выкананне прагнозных паказчыкаў развіцця галіны, паляпшэнне якасці абслугоўвання насельніцтва. Такім чынам, з 9 даведзеных прагнозных паказчыкаў выканана толькі 6. Сярод іх — аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, тавараабарот грамадскага харчавання, нарыхтоўчы абарот, экспарт, энергазберажэнне, рэнтабельнасць продажаў. Валавы аб’ём дзейнасці таварыства за 2016 год склаў 16 млн. 605,5 тыс. рублёў.
Зніжэнне рознічнага тавараабароту ў параўнанні з годам папярэднім тлумачыцца больш нізкім узроўнем рэальных грашовых даходаў насельніцтва на 7,3%, які з’яўляецца самым вялікім за апошняе дзесяцігоддзе. У сегменце прадуктаў харчавання назіраецца зрушэнне пакупніцкіх пераваг у бок таннейшых тавараў-аналагаў у сярэдзіне таварнай групы. Што ж датычыць нехарчовых тавараў, то змяншэнне іх рэалізацыі на 6,2 % абумоўлена зніжэннем продажу тавараў доўгага карыстання.
Гэтыя тэндэнцыі, характэрныя для ўсёй сістэмы спажыўкааперацыі рэспублікі, узмоцнены тым, што ў нашым раённым цэнтры летась былі адкрыты 3 магазіны буйнога прыватнага бізнесу ”Санта Кэш”, ”Домашний”, ”Мила” і 11 невялікіх.
Алена Аляксандраўна выказала сваю ўпэўненасць, што райспажыўтаварыства будзе старацца сёлета палепшыць работу. А старшыня райвыканкама Мікалай Шум, які таксама прысутнічаў на сходзе, адзначыў, што нягледзячы на ўсе цяжкасці, моцную канкурэнцыю, райспажыўтаварыства ў цэлым выконвае сваю галоўную функцыю.
Упаўнаважаныя сходу прынялі Статут райспажыўтаварыства ў новай рэдакцыі. За дасягнутыя поспехі ў працоўнай дзейнасці, паспяховае выкананне планавых заданняў былі заахвочаны калектывы работнікаў цэха па вытворчасці мясных паўфабрыкатаў, магазінаў ”Гарачы хлеб” і вёскі Гвозніца.

Павел КАНАНОВІЧ.

Опубликовано ГЧ № 21 от 15.03.17 г.

Добавить комментарий


www.artma.net.ua

www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!